Аляксандр Данілавіч Панько
Аляксандр Данілавіч Панько | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 чэрвеня 1976 (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | краязнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2004) |
Альма-матар |
Аляксандр Данілавіч Панько (нар. 24 чэрвеня 1976, г. Маларыта, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны-краязнавец. Кандыдат гістарычных навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 24 чэрвеня 1976 г. у г. Маларыта Брэсцкай вобласці. З 1983 па 1993 гг. вучыўся ў сярэдняй школе № 1 г. Маларыта. У 1998 г. закончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Гісторыя і сацыяльная педагогіка». З 1998 па 2000 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам мемарыяла «Брэсцкая крэпасць-герой».
У 2000—2003 гг. навучаўся ў аспірантуры Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франка. У ліпені 2001 года стажыраваўся ў Варшаўскім універсітэце.
З 2003 па 2007 гг. працаваў у Палескім аграрна-экалагічным інстытуце НАН Беларусі на пасадах загадчыка патэнтна-ліцэнзійнай дзейнасці і старэйшага навуковага супрацоўніка. Кандыдат гістарычных навук (2004).
З 2007 г. працуе ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна. У 2007—2009 гг. — дацэнт, у 2009—2011 — загадчык кафедры кафедры сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і турызму. У лістападзе 2010 года стажыраваўся ва Універсітэце імя Мацея Бела (Славакія).
2011—2012 — дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыя і перападрыхтоўкі БрДУ імя А. С. Пушкіна.
2012 −2015 гг. — дацэнт кафедры сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і турызму, намеснік дэкана геаграфічнага факультэта па навуковай працы. У красавіку 2013 года стажыраваўся ў Эканамічным універсітэце Прагі (Чэхія).
2017—2020 г. — загадчык кафедры турызму і краіназнаўства, з 2021 — дацэнт. Выкладае дысцыпліны «Экскурсазнаўства», «Гісторыя падарожжаў і турызму», «Турызм у Беларусі», «Менеджмент інавацыйных праектаў».
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы: краязнаўства, культурная спадчына, тэхналогіі абслугоўвання турыстаў, навуковыя аспекты актыўнага турызму, мэнеджмент некамерцыйных праектаў.
Аўтар больш чым 100 навуковых, метадычных і папулярных выданняў і артыкулаў, сярод якіх калектыўная энцыклапедыя «Брэст.1000» (2019), калектыўная манаграфія «Муховец: энциклопедия малой реки» (2006), калектыўны падручнік «Экологические туры: разработка и продвижение» (2011), дапаможнік «История путешествий и туризма» (2011), турысцкі пуцевадзіцель «Неоткрытый Восток: Бяла-Подляска — Брест» (2008) і інш.
Аўтар ЭУМК «История путешествий и туризма», «Туристско-оздоровительная деятельность», практыкума «Менеджмент инновационных проектов», метадычных рэкамендацый «Учебные практики по рекреационно-оздоровиетельному, туристско-спортивному и водному походам».
Міжнародная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]За перыяд з 2005 па 2021 гг. з’яўляўся ўдзельнікам (каардынатар, эксперт, кансультант) больш 30 міжнародных праектаў, фінансаваных Еўрапейскім Саюзам, ПРААН, ЯТФ, урадамі Польшчы і Нарвегіі.
2008—2009 — каардынатар праекта «Тры Палессі — сумесная стратэгія аховы і экалагічнага выкарыстоўвання прыроднай спадчыны польска-беларуска-украінскага памежжа» (Праграма CBC PL-BY-UA 2004—2006), сааўтар метадычнага дапожніка і выніковай стратэгіі.
2010—2011 — эксперт праекта «Еўрапейскае супрацоўніцтва на карысць развіцця экалагічнага турызму ў Еўрарэгіёне Буг» (Праграма Трансгранічнага партнёрства).
2012—2014 — каардынатар праекта «Веласіпедны маршрут — слядамі прыбужскіх таямніц» (Праграма CBC PL-BY-UA 2007—2013).
2019—2021 — каардынатар праекта «Свабодны доступ да медыцынскіх паслуг у трансгранічным рэгіёне» (Праграма CBC PL-BY-UA 2014—2020).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 24 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Нарадзіліся ў Маларыце
- Выкладчыкі геаграфічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
- Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Краязнаўцы Беларусі