Аляксандр Уладзіміравіч Дземідовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Дземідовіч)
Футбол
Аляксандр Дземідовіч
Поўнае імя Аляксандр Уладзіміравіч Дземідовіч
Нарадзіўся 26 красавіка 1989(1989-04-26)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 79 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2012 Беларусь Брэст 17 (0)
2012—2013 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 39 (1)
2014 Беларусь Ліда 26 (2)
2015 Беларусь Баранавічы 24 (1)
2016 Беларусь Смаргонь 11 (1)
2016—2017 Беларусь Нёман (Гродна) 0 (0)
2017   Беларусь Смалявічы-СТІ 28 (2)
2018—2019 Беларусь Рух (Брэст) 28 (6)
2019 Беларусь Хваля (Пінск) 13 (1)
2020 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 22 (1)
2021 Беларусь Брэстжылбуд (Брэст) 10 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 чэрвеня 2022.

Аляксандр Дземідовіч (нар. 26 красавіка 1989, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца.

Родны брат Аляксандра, Вадзім Дземідовіч, таксама футбаліст[2].

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец брэсцкага футбола, з 2008 гуляў за брэсцкае «Дынама» (у сезоне 2012 каманда называлася «Брэст»), але не здолеў замацавацца ў асноўным складзе. У жніўні 2012 года перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт», дзе стаў асноўным абаронцам.

У лютым 2014 года падпісаў кантракт з «Лідай»[3]. У лідскім клубе таксама замацаваўся ў аснове. У студзені 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Ліду»[4]. Сезон 2015 распачаў у «Баранавічах», якія вярнуліся ў Першую лігу. У пачатку 2016 года праходзіў прагляд у брэсцкім «Дынама», але не падышоў і далучыўся да «Смаргоні».

У жніўні 2016 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам»[5], аднак у другой палове сезона 2016 не правёў ніводнага матча за асноўную каманду. У сакавіку 2017 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі да канца сезона 2017[6], але неўзабаве быў аддадзены ў арэнду «Смалявічам-СТІ»[7]. Па выніках сезона 2017 дапамог смалявіцкаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2017 года вярнуўся з арэнды ў «Нёман».

У лютым 2018 года праходзіў прагляд у «Мінску», але беспаспяхова[8] і ў сакавіку далучыўся да брэсцкага «Руха», з якім у выніку падпісаў кантракт. Дапамог брэсцкай камандзе ў сезоне 2018 атрымаць перамогу ў Другой лізе. У першай палове 2019 года заставаўся іграком «Руха», аднак не правёў у Першай лізе ніводнага матча, згуляў толькі ў адным матчы ў Кубку Беларусі.

У ліпені 2019 года пакінуў брэсцкі клуб[9] і неўзабаве далучыўся да пінскай «Хвалі»[10], дзе стаў адным і асноўных ігракоў. Пакінуў «Хвалю» па заканчэнні сезона 2019.

У красавіку 2020 года стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»[11], дзе гуляў да канца сезона 2020. У 2021 годзе выступаў за «Брэстжылбуд» у Другой лізе.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Дынама Беларусь 26 1
2008 Д1 Дынама Беларусь 4 0
2009 дубль Дынама Беларусь 22 3
2010 Д1 Дынама Беларусь 3 0
2011 Д1 Дынама Беларусь 10 0
2012 (1) Д1 Брэст Беларусь 0 0
2012 (2) Д2 Граніт Беларусь 13 0
2013 Д2 Граніт Беларусь 26 1
2014 Д2 Ліда Беларусь 26 2
2015 Д2 Баранавічы Беларусь 24 1
2016 (1) Д2 Смаргонь Беларусь 11 1
2016 (2) дубль Нёман Беларусь 10 3
2017 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 28 2
2018 Д3 Рух Беларусь 28 6
2019 (1) Д2 Рух Беларусь 0 0
2019 (2) Д2 Хваля Беларусь 13 1
2020 Д2 Граніт Беларусь 22 1
2021 Д3 Брэстжылбуд Беларусь 10 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]