Аляксандр Уладзіміравіч Дземідовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксандр Дземідовіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Уладзіміравіч Дземідовіч
Нарадзіўся 26 красавіка 1989(1989-04-26)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 186 см
Вага 79 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Рух
Нумар 14
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2007 — 2012 Сцяг Беларусі Брэст 17 (0)
2012 — 2013 Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 39 (1)
2014 Сцяг Беларусі Ліда 26 (2)
2015 Сцяг Беларусі Баранавічы 24 (1)
2016 Сцяг Беларусі Смаргонь 11 (1)
2016 — 2017 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 0 (0)
2017   Сцяг Беларусі Смалявічы-СТІ 28 (2)
2018 — Сцяг Беларусі Рух (Брэст) 28 (6)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 лістапада 2018.


Аляксандр Дземідовіч (нар. 26 красавіка 1989, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Руха».

Родны брат Аляксандра, Вадзім Дземідовіч, таксама з’яўляецца футбалістам[2].

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец брэсцкага футбола, з 2008 гуляў за брэсцкае «Дынама» (у сезоне 2012 каманда называлася «Брэст»), але не здолеў замацавацца ў асноўным складзе. У жніўні 2012 года перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт», дзе стаў асноўным абаронцам.

У лютым 2014 года падпісаў кантракт з «Лідай»[3]. У лідскім клубе таксама замацаваўся ў аснове. У студзені 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Ліду»[4]. Сезон 2015 распачаў у «Баранавічах», якія вярнуліся ў Першую лігу. У пачатку 2016 года праходзіў прагляд у брэсцкім «Дынама», але не падышоў і далучыўся да «Смаргоні».

У жніўні 2016 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам»[5], аднак у другой палове сезону 2016 не правёў ніводнага матчу за асноўную каманду. У сакавіку 2017 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі да канца сезону 2017[6], але неўзабаве быў аддадзены ў арэнду «Смалявічам-СТІ»[7]. Па выніках сезону 2017 дапамог смалявіцкаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2017 года вярнуўся з арэнды ў «Нёман».

У лютым 2018 года праходзіў прагляд у «Мінску», але беспаспяхова[8] і ў сакавіку далучыўся да брэсцкага «Руха», з якім у выніку падпісаў кантракт. Дапамог брэсцкай камандзе ў сезоне 2018 атрымаць перамогу ў Другой лізе.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Дынама Сцяг Беларусі 26 1
2008 Д1 Дынама Сцяг Беларусі 4 0
2009 дубль Дынама Сцяг Беларусі 22 3
2010 Д1 Дынама Сцяг Беларусі 3 0
2011 Д1 Дынама Сцяг Беларусі 10 0
2012 (1) Д1 Брэст Сцяг Беларусі 0 0
2012 (2) Д2 Граніт Сцяг Беларусі 13 0
2013 Д2 Граніт Сцяг Беларусі 26 1
2014 Д2 Ліда Сцяг Беларусі 26 2
2015 Д2 Баранавічы Сцяг Беларусі 24 1
2016 (1) Д2 Смаргонь Сцяг Беларусі 11 1
2016 (2) дубль Нёман Сцяг Беларусі 10 3
2017 Д2 Смалявічы-СТІ Сцяг Беларусі 28 2
2018 Д3 Рух Сцяг Беларусі 28 6

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]