Перайсці да зместу

Аляксандр Мікалаевіч Казека

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Мікалаевіч Казека
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 жніўня 1958(1958-08-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 чэрвеня 2026(2026-06-27) (67 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская і руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль Францыска Скарыны медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі»

Аляксандр Мікалаевіч Казека (4 жніўня 1958(1958-08-04), Новы Юзін[d], Магілёўская вобласць27 чэрвеня 2026(2026-06-27)) — беларускі паэт.

Нарадзіўся 4 жніўня 1958 года ў вёсцы Новы Юзін Кіраўскага раёна ў сям’і лесніка[1]. У 1970 годзе сям’я пераехала ў вёску Чачэвічы Быхаўскага раёна. Пасля заканчэння Чачэвіцкай сельскай школы паступіў у Арлоўскае вышэйшае ваеннае вучылішча сувязі. Служыў у Арле, Уладзівастоку, Бранску, Магілёве[2].

Пасля выхаду ў запас працаваў настаўнікам у вёсцы Чачэвічы, потым — у Магілёўскай абласной філармоніі. Пасля закрыцця філармоніі працаваў намеснікам кіраўніка Магілёўскага абласнога цэнтра культуры і мастацтва[2].

Член праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі, член яго Праўлення і Прэзідыума, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення[3]. Член Каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Магілёўскай вобласці[3].

Член грамадскага аб’яднання «Рускае культурна-асветніцкае таварыства», член Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру»[2].

Член рэдакцыйнага савета часопіса «Белая вежа» Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы[3].

Памёр 27 чэрвеня 2026 года[4].

Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар кніг паэзіі «Души моей родник» (2005 г.), «Мелодия надежды» (2008 г.), «Час сяўбы» (2009 г.), паэм «Медуніца» (2012 г.), «Марыйка» (2013 г.). Акрамя таго яго вершы змешчаны ў калектыўных зборніках «Мы дзеці твае, Беларусь», «Прыдняпроўе — маё натхненне»[2].

  • «Души моей родник» (Магілёў, 2005)
  • «Мелодия надежды» (Магілёў, 2008)
  • «Единственный друг» (зборнік песень М. Яцкова на словы А. Казекі) (2008)
  • «Час сяўбы» (Магілёў, 2009)
  • «Медуніца» (Магілёў, 2012)
  • «Перекрестки судеб» (Мінск, 2014)
  • «Марыйка» (Магілёў, 2017)
  • «Маё сэрца навек застаецца з табой» (2019)
  • «Песня роднай зямлі» (Мінск, 2020)
  • «Марыйка» (Магілёў, 2020)[5]