Аляксандр Мікалаевіч Казлоўскі
Аляксандр Мікалаевіч Казлоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1832 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1890 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | інжынер, навуковец |
Навуковая сфера | меліярацыя |
Месца працы | |
Альма-матар |
Аляксандр Мікалаевіч Казлоўскі (1832, Мсціслаўскі павет — 1890) — беларускі вучоны ў галіне меліярацыі сельскагаспадарчых зямель, прафесар (1860).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і збяднелага шляхціца рымска-каталіцкага веравызнання. У 1848 годзе пасля заканчэння Мінскай гімназіі паступіў у Горы-Горацкі земляробчы інстытут, які ў 1852 годзе закончыў са званнем агранома ў чыне дзесятага класа (калежскі рэгістратар).
У 1853 годзе камандзіраваны Дэпартаментам сельскай гаспадаркі ў Германію i Бельгію, а ў 1858 годзе — у Англію для вывучэння досведу выкарыстання дрэнажу. У 1856—1860 гадах працаваў інжынерам, а з 1860 года — прафесарам механікі і архітэктуры Горы-Горацкага земляробчага інстытута. Дасканала вывучаў вопыт прымянення дрэнажу ў Заходняй Еўропе і Прыбалтыцы. У 1856—1862 гадах прафесарам А. М. Казлоўскім упершыню на тэрыторыі сучаснай Беларусі на вучэбнай ферме Горы-Горацкага інстытута закладзены ганчарны дрэнаж. Дрэніраванне ажыццяўлялася ў мэтах асушэння мінеральных суглінкавых глеб і нізінных тарфянікаў, замкнутых забалочаных лагун, лугоў, а таксама для зніжэння напору грунтавых вод у ніжніх частках адхонаў буйных каналаў, каб прадухіліць іх абрушванне.
Дрэнажныя работы ў Горках з’явіліся першым айчынным доследам асушэння сельскагаспадарчых зямель з прымяненнем ганчарных трубак. Шматлікія даследаванні дрэнажнай сістэмы А. М. Казлоўскага, праведзеныя ў 1850-1860-х гадах вучонымі-меліяратарамі, дазволілі зрабіць вывад аб высокай вартасці ганчарнага дрэнажу — яго даўгавечнасці і надзейнасці пры ўмове добрай эксплуатацыі і доглядзе збудаванняў.
За ўдзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1863 г. у Горках высланы на 6 гадоў з Беларусі ў Таўрыйскую губерню, дзе працаваў аграномам-інжынерам гідрамеліярацыі, да 1869 года займаўся абвадненнем зямель.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Казло́ўскі Аляксандр Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 11. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Казло́ўскі Аляксандр Мікалаевіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 430. — 522 с. — 10 000 экз.
- Первые исследования эффективности дренажных систем // Лившиц В. М., Немыкин В. В., Цыганов А. Р. Горы-Горецкий земледельческий институт. Выдающиеся учёные и профессора. — Горки, 1999. — С. 113—116.
- Нарадзіліся ў 1832 годзе
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім павеце
- Памерлі ў 1890 годзе
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Аграномы Расійскай імперыі
- Аграномы Беларусі
- Меліяратары
- Гідратэхнікі
- Інжынеры Расійскай імперыі
- Інжынеры Беларусі
- Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі
- Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў