Аляксандр Мікалаевіч Хіжняк
Аляксандр Мікалаевіч Хіжняк | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 сакавіка 1978 (46 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[d] (2006, 2015) |
Аляксандр Мікалаевіч Хіжняк (нар. 16 сакавіка 1978, Хойнікі) — беларускі грамадскі дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 16 сакавіка 1978 года ў Хойніках. Яго бацька, Мікалай Васільевіч, працаваў на хойніцкай чыгунцы, маці, Ірына Іванаўна, — эканамістам на торфабрыкетным заводзе «Хойніцкі». Жылі па вуліцы Міру насупраць гэтага прадпрыемства ў адным пад’ездзе з дзядулем і бабуляй па бацькоўскай лініі, якія дапамагалі ў доглядзе ўнукаў. У Хойніках Аляксандр закончыў тры класы СШ № 3 на выдатна.
Пасля аварыі на ЧАЭС разам з маці і малодшай чатырохгадовай сястрой апынуўся ў Смалявіцкім раёне. Там эвакуіраваных размяркоўвалі па кватэрах. Крыху пазней пераехалі да мамінай сястры ў Віцебскую вобласць. На пастаяннае месца жыхарства сям’я Хіжняк пераехала ў пасёлак Чысць Маладзечанскага раёна. У школе займаўся грэка-рымскай барацьбой.
У 2000 годзе з чырвоным дыпломам скончыў Беларускі камерцыйны ўніверсітэт кіравання па спецыяльнасці «Правазнаўства». Працаваў у праектным інстытуце «Белдзіпрааграхарчпрам», дзе прайшоў шлях ад вядучага да галоўнага юрысконсульта. Узначальваў прадстаўніцтва ў Расійскай Федэрацыі, у Белгарадзе.
З адзнакай скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў у «БелНДІПгорадабудаўніцтва» галоўным юрысконсультам, начальнікам інфармацыйна-прававога аддзела, кіраўніком прадстаўніцтва ў Смаленскай вобласці.
Рыхтаваўся станам на 2016 года да абароны кандыдацкай дысертацыі па тэме «Кіраванне горадабудаўнічай дзейнасцю Рэспублікі Беларусь».
Член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання ад Каменнагорскай выбарчай акругі № 35. З 2024 года дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання ад Нёманскай выбарчай акругі № 35[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У 2006 і 2015 гадах за добрасумленную працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці атрымаў падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]З 2001 года ў шлюбе з Аленай Аляксандраўнай, якая працуе ў музейным сектары Палаца культуры прафсаюзаў г. Мінска, выхоўвае трох сыноў. Старэйшы Мікіта (нар. 2002) займаецца спортам, з’яўляецца віцэ-чэмпіёнам свету па кантактным боі ў каратэ, сярэдні Уладзіслаў таксама перамагаў у гэтым відзе спорту ў беларускіх і міжнародных спаборніцтвах, малодшы сын — Максім.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў
- Нарадзіліся 16 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Нарадзіліся ў Хойніках
- Члены Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці
- Выпускнікі Беларускага камерцыйнага інстытута кіравання
- Супрацоўнікі Белдзіпрааграхарчпрама
- Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання
- Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання