Перайсці да зместу

Аляксандр Навумавіч Амітон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Навумавіч Амітон
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 7 (20) снежня 1911
Месца нараджэння
Дата смерці 6 мая 1969(1969-05-06) (57 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі музычны педагог, скрыпач
Інструменты скрыпка
Псеўданімы Олюш Амитон
Выхаванцы Леў Давыдавіч Гарэлік
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Аляксандр Навумавіч Аміто́н (7 (20) снежня 1911, г. Варшава — 6 мая 1969) — савецкі скрыпач і педагог. Заслужаны артыст БССР (1940). Прафесар (1947).

Нарадзіўся ў Варшаве ў сям’і краўца Навума Восіпавіча Амітона і Фрэйды Барысаўны, якія паходзілі з сем’яў варшаўскіх яўрэяў ашкеназаў. Апроч ідыш, у сям’і размаўлялі па-польску, і пры нараджэнні хлопчык атрымаў імя Олюш. У 1911 годзе сям’я пераехала ў Марыупаль, асцерагаючыся Першай сусветнай вайны, а пазней — у 1924 годзе — у Маскву.

Вучыўся ў Маскве ў Музычнай школе імя Гнесіных. У 1935 скончыў Маскоўскую кансерваторыю і аспірантуру пры ёй у 1937. Член КПСС з 1940 года[1]. У 1937—1941 і 1944—1951 гг.[2] выкладаў і быў дэканам струннага факультэта Беларускай кансерваторыі. У 1940 загадчык кафедры струнных інструментаў, а ў 1951 — прафесар кансерваторыі.

Як скрыпач-саліст і ансамбліст шмат выступаў у канцэртах, меў у рэпертуары і творы беларускіх кампазітараў[1].

Са студзеня па кастрычнік 1943 г. выкладаў у Саратаўскай кансерваторыі[3].

У 1951—1957 прафесар Бакінскай кансерваторыі, затым загадваў кафедрай струнных інструментаў у Новасібірскай кансерваторыі. З 1967 г — першы загадчык кафедры струнных інструментаў Растоўскага музычна-педагагічнага інстытута[4].

Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу скрыпачоў, віяланчэлістаў і піяністаў (19371938)[1].

Зноскі

  1. а б в Аміто́н Аляксандр Навумавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — 727 с. — 10 000 экз.
  2. Кафедра струнных смычковых інструментаў(недаступная спасылка). Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі. Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2013. Праверана 13 студзеня 2014.
  3. Амитон Александр Наумович(недаступная спасылка). Саратовская консерватория. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2014. Праверана 13 студзеня 2014.
  4. Известные педагоги прошлых лет. Учебные заведения (9 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2014. Праверана 13 студзеня 2014.
  • Гонтмахер М. А. Евреи на донской земле : История. Факты. Биографии. — Изд. 2-е, испр. и доп. — Ростов-на-Дону: Ростиздат, 2007. — 857 с. — ISBN 978-5-7509-0921-6.
  • Аміто́н Аляксандр Навумавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — 727 с. — 10 000 экз.