Аляксандр Сямёнавіч Гацук
Jump to navigation
Jump to search
Аляксандр Гацук | ||
| ||
---|---|---|
Партыя | ВКП(б) | |
Адукацыя | вышэйшая | |
Дзейнасць | палітык | |
Нараджэнне | 1897 | |
Смерць | 1 лютага 1938 |
Алякса́ндар Сямёнавіч Гацу́к (1897, мястэчка Сялец, Пружанскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 1 лютага 1938, Мінск, турма НКУС) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, член ВКП(б).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З беларускай сялянскай сям'і. Працаваў інспектаpам Пухавіцкага раённага аддзела народнай адукацыі. Быў жанаты, меў двох дзяцей. Арыштаваны 9 верасня 1937 у пасёлку Мар'іна Горка Пухавіцкага раёна. Асуджаны 9 снежня 1937 тройкай НКУС як «агент польскае разведкі» да вышэйшае меры пакарання. Расстраляны 1 лютага 1938. Пахаваны ў Мінску. Рэабілітаваны пракурорам Беларускай ваеннай акругі 31 сакавіка 1989. Асабовая справа Г. № 21740-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве KДБ Беларусі.