Перайсці да зместу

Мікалай Аляксандравіч Аляксееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Мікалай Аляксандравіч Аляксееў
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 12 студзеня 1978(1978-01-12)[1] (48 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Клубная кар’ера[* 1]
1994—1997 РДВАР
1997—2000 Бафала Булз[d]
2000—2002 ЦСКА Масква
2002 ФМП Жалезнік Бялград[d]
2002—2003 Арсенал Тула[d]
2003—2005 Самара[d]
2005 Хімік Южнэ[d]
2005 Алімпія Ларыса[d]
2006—2007 Валміера[d]
2007—2008 Фалка Сомбатхей[d]
2008—2009 Галічына[d]
2009—2010 Кёрменд[d]
2010—2011 Фалка Сомбатхей[d]
2011—2012 Тыргу-Мурэш[d]
2013 Shahrdari Gorgan[d]
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Мікалай Аляксандравіч Аляксееў (нар. 12 студзеня 1978, Віцебск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Цэнтравы. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Выхаванец віцебскай ДзЮСШ N4. Першы трэнер — Алег Дзмітрыевіч Марозаў. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова.

У 1997—2000 гадах навучаўся ў ЗША, ва ўніверсітэце Буфала. Пасля вяртання выступаў за клубы Расіі, Сербіі, Украіны, Грэцыі, Кіпра, Латвіі, Венгрыі, Румыніі, Ірана.

У 1997 годзе згуляў за моладзевую зборную Беларусі U-22 у кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы-1998[3]. Выступаў за мужчынскую зборную Беларусі па баскетболе з 1998 па 2014 год.

Пасля заканчэння гульнявой кар’еры працаваў трэнерам-выкладчыкам у Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. Кіраваў камандай юнакоў РДВАР 2003—2004 гадоў нараджэння[4].

У 2015—2016 гадах быў другім трэнерам юнацкай зборнай Беларусі U-16. З кастрычніка 2017 па верасень 2020 года — галоўны трэнер юнацкай зборнай Беларусі U-16[5]. У далейшым працаваў трэнерам у Кітаі.

  • 1994—1997 — РВАР (Мінск)
  • 1997—2000 — Бафала Булс (NCAA)
  • 2000—2002 — ЦСКА (Масква, Расія)
  • 2002 — ФМП Жалезнік (Бялград, Сербія)
  • 2002—2003 — Арсенал (Тула, Расія)
  • 2003—2005 — ЦСК ВПС-Самара (Самара, Расія)
  • 2005 — Хімік (Южнэ, Украіна)
  • 2005 — Алімпія (Ларыса, Грэцыя)
  • 2006 — АЕЛ (Лімасол, Кіпр)
  • 2006—2007 — Валміера (Латвія)
  • 2007—2008 — Фалка (Сомбатхей, Венгрыя)
  • 2008—2009 — Палітэхніка-Галічына (Львоў, Украіна)
  • 2009—2010 — Кёрменд (Венгрыя)
  • 2010—2011 — Фалка (Сомбатхей, Венгрыя)
  • 2011—2012 — Тыргу-Мурэш (Румынія)
  • 2013 — Шахрдары (Гарган, Іран)
  • 2014 — Хам’яры Шахрдары (Зенджан, Іран)

Зноскі