Аляксандр Трафімавіч Сідзенка
Аляксандр Трафімавіч Сідзенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 верасня 1926 (98 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гігіена працы[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1983) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Аляксандр Трафімавіч Сідзе́нка[1] (нар. 25 верасня 1926) — вучоны ў галіне гігіены працы, доктар медыцынскіх навук (1983), прафесар (1996). Ганаровы акадэмік Грузінскай акадэміі навук, член Міжнароднай акадэміі навук па экалогіі і бяспечнай жыццядзейнасці[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Кіеве. Скончыў Пермскі медыцынскі інстытут у 1949 годзе і працаваў урачом па гігіене працы ў горадзе Уфа[2]. Скончыў аспірантуру і выкладаў на працягу 6 гадоў у Данецкім медыцынскім інстытуце[2]. З 1961 года А. Т. Сідзенка ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце санітарыі і гігіены. Займаў пасады загадчыка лабараторыі (1969—1996), загадчыка аддзела.
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У сваёй навуковай дзейнасці А. Т. Сідзенка займаўся тэарэтычнымі і практычнымі праблемамі аздараўлення ўмоў працы і захавання здароўя працуючых. Пад яго кіраўніцтвам упершыню ў СССР распрацавана і ўкаранёна ў вытворчасць шкляных валокнаў прынцыпова новая сістэма паветраабмену, праводзіліся даследаванні па распрацоўцы аздараўленчых мерапрыемстваў у тарфяной, машынабудаўнічай, тэкстыльнай прамысловасці, вытворчасці штучных скур і мінеральных угнаенняў. Упершыню ў Беларусі распрацаваў комплексныя шматпланавыя метадычныя падыходы да ацэнкі рэпрадуктыўнага здароўя жанчын і меры па прафілактыцы захворванняў маці і дзіцяці, што дазволіла падрыхтаваць шэраг нарматыўна-метадычных дакументаў па гігіенічным рэгламентаванні працы жанчын, занятых на вытворчасці мінеральных угнаенняў, шкляных, сінтэтычных і штучных валокнаў, а таксама на прадпрыемствах пластмас, палімераў і шклопластыка.
Аўтар больш за 180 навуковых прац, у тым ліку ў замежных выданнях[2]. Пад кіраўніцтвам А. Т. Сідзенкі падрыхтаваны доктарская і 6 кандыдацкіх дысертацый[2].
На працягу шэрагу гадоў А. Т. Сідарэнка быў членам Саюзнай праблемнай камісіі «Навуковыя асновы гігіены працы і прафпаталогіі» пры Акадэміі медыцынскіх навук СССР, секцый «Гігіена працы ў асноўных галінах прамысловасці» і «Гігіена працы жанчын», Навуковага савета па праблеме «Ахова працы» Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхніцы пры Савеце Міністраў СССР і УЦСПС, навукова-тэхнічнага савета па прамысловай эстэтыцы пры Міністэрстве сельскагаспадарчага машынабудавання СССР[2]. Таксама уваходзіў у склад рэдакцыйных калегій беларускіх часопісаў «Медыцына працы і прамысловая экалогія» і «Ахова працы»[2].
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е ё Сиденко Александр Трофимович (руск.) // РУП «Навукова-практычны цэнтр гігіены» (дзяржаўнае прадпрыемства «НПЦГ»)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сідзенка Аляксандр Трафімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 369. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сідзенка Аляксандр Трафімавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Сиденко Александр Трофимович (руск.) // РУП «Навукова-практычны цэнтр гігіены» (дзяржаўнае прадпрыемства «НПЦГ»)
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)
- Нарадзіліся 25 верасня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеве
- Выкладчыкі Данецкага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі Пермскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта імя акадэміка Я. А. Вагнера
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гігіеністы
- Ганаровыя члены Акадэміі навук Грузіі