Аляксей Іванавіч Філіпенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксей Філіпенка
Поўнае імя Аляксей Іванавіч Філіпенка
Нарадзіўся 26 мая 1998(1998-05-26) (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2018 Беларусь Гомель 0 (0)
2018 Беларусь Лакаматыў (Гомель) 3 (0)
2019 Беларусь Хімік (Светлагорск) 13 (2)
2019 Беларусь Андэрдог (Чысць) 8 (2)
2020 Беларусь Асіповічы 10 (0)
2020 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка) 8 (2)
2021—2022 Беларусь Паперпрам (Гомель) 29 (19)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Аляксей Філіпенка (нар. 26 мая 1998, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў дублі «Гомеля». Другую палову сезона 2018 правёў у гомельскім «Лакаматыве», аднак мала выхадзіў на поле. У першай палове 2019 года выступаў за светлагорскі «Хімік», дзе трывала з’яўляўся ў аснове, правёў 14 матчаў і забіў 2 галы. Пасля перайшоў у «Андэрдог» з пасёлка Чысць.

У 2020 годзе далучыўся да «Асіповічаў», а ў жніўні перайшоў у мар’інагорскую «Вікторыю». У 2021 годзе стаў іграком гомельскага «Паперпрама». Пакінуў клуб у лютым 2023 года.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]