Аляксей Віктаравіч Курэнны
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Аляксей Віктаравіч Курэнны | |
---|---|
укр.: Олексі́й Ві́кторович Курінни́й | |
![]() | |
Род дзейнасці | палітолаг, юрыст |
Дата нараджэння | 22 мая 1986 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 верасня 2017 (31 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
![]() |
Аляксей Ві́ктаравіч Курэнны (укр.: Олексій Вікторович Курінний, 22 мая 1986, Арцёмаўск (цяпер — Бахмут), Данецкая вобласць, УССР, СССР — 6 верасня 2017, Масевічы, Ракітнаўскі раён, Ровенская вобласць, Украіна) — украінскі палітолаг, юрыст, эксперт у развіцці ўкраінскай мовы, грамадскі дзеяч, паэт. Працаваў над адраджэннем украінскай мовы ў якасці дзяржаўнай мовы Ўкраіны ў першай дэкадзе XXI стагоддзя. Аўтар арыгінальных метадаў вызначэння посткаланіяльнай дынамікі моўных зменаў ва Ўкраіне. Таксама дакладна даследаваў пытанні Галадомору 1932—1933 гадоў на Паўночным Каўказе і праблему славакізацыі ўкраінцаў-русінаў у Славакіі. З'яўляецца аўтарам ці суаўтарам звыш 50 навуковых ці аналітычных артыкулаў у праве, гісторыі, сацыялінгвістыцы і этнаграфіі, калектыўных манаграфіяў і дапаможнікаў, навуковых артыкулаў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Аляксей Курэнны нарадзіўся ў сям’і кіеўскіх інжынераў: бацька Аляксея — выпускнік КНУ ім. Т. Шаўчэнкі, маці — выпускніца НТУУ «Кіеўскага політэхнічнага інстытуту імя Ігара Сікорскага». Нарадзіўся ў Бахмуце, куды ягоная маці прыехала ва ўцёках ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аляксей нарадзіўся праз месяц па аварыі. Дзіцячыя гады пражыў часткова ў Данецкай ды Чаркаскай вобласцях. Усё свядомае жыццё правёў у Кіеве.
У 2003 годзе з адзнакаю (залаты медаль) скончыў гімназію «Кіева-Магілянскі Калегіум», а ў 2009 годзе здабыў ступень магістра, настаўніка вышэйшай школы (поўная вышэйшая адукацыя, дыплом з адзнакаю), завяршыў навучанне ў Нацыянальным універсітэце «Кіева-Магілянская акадэмія».
З верасня 2009 года працаваў старшым настаўнікам Кафедры міжнароднага права і адмысловых праўных навук Факультэту праўных навук у «Кіева-Магілянскай акадэміі».
Браў удзел у распрацоўцы шэрагу законпраектаў, у прыватнасці: «Аб дзяржаўнай службе» (ЗУ № 889-VIII ад 10.12.2015), «Аб адміністрацыйным зборы», «Аб правах карэнных народаў Ўкраіны», «Аб правапераемнасці Ўкраіны ад украінскіх дзяржаўных утварэнняў», «Аб дзяржаўнай мове» (№ 5670 ад 19.01.2017), аўтар правак да законапраекту «Аб ўнясенні зменаў да некаторых законаў Украіны наконт абароны інфармацыйнай тэле-радыёпрасторы Ўкраіны» (№ 159-VIII ад 05.02.2015).
Загінуў 6 верасня 2017 года ў аўтамабільнай аварыі на трасе Кіеў-Варшава каля вёскі Масевічы Ракітнаўскага раёну Ровенскай вобласці разам з чатырма іншымі палітолагамі, журналістамі і грамадскімі актывістамі, калі вяртаўся з канферэнцыі «Стратэгія супрацы дзяржаваў Міжмор’я ва ўмовах гібрыднай вайны».
Пахаваны на Паўднёвых могілках каля Кіева.
Падтрымка ўкраінскай мовы[правіць | правіць зыходнік]
Галоўнымі ідэямі ў жыцці науковцы былі вывучэнне моўнай сітуацыі ва Ўкраіне, а таксама зацвярджэнне дзяржаўнага статусу ўкраінскай мовы. Аляксей Курэнны з'яўляўся намеснікам галавы Каардынацыйнай рады ў справе абароны ўкраінскай мовы пры Кіеўскай гарадской арганізацыі таварыства «Мемарыял» ім. В.Стуса, намеснікам кіраўніка Кіеўскага гарадскога аб’яднання таварыства «Просвіта» ім. Тараса Шаўчэнкі (2013-2017 гг.)[1], сябрам Каардынацыйнай рады ў справе ўжывання ўкраінскай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця Украіны пры Міністэрствы культуры Ўкраіны[2], Межведамаснай працоўнай групы ў пытаннях рэалізацыі Канцэпцыі развіцця ўкраінскай мовы, культуры і выхавання гістарычнай памяці ў жыхароў Кіева[3] ды экспертам грамадскай ініціятывы «Реанімацыйны пакет реформаў».
Тапанімічныя ініцыятывы[правіць | правіць зыходнік]
Браў актыўны ў працэсе перайменавання кіеўскай тапанімікі. Аўтар вялікай колькасці публікацыяў у падтрымку перайменавання шматлікіх кіеўскіх вуліцаў ад камуністычных назваў.[4].
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
У ліпні 2018 года выдавецтвам «Просвіта» была выдадзена кніга вершаў Аляксея Курэннага «Жыву для Украіны». У кнізе сабраныя вершы Аляксея 1999—2017 гадоў, паэтычныя пераклады і здымкі з сямейнага архіву[5].
7 верасня 2019 года на фасадзе Кіева-Магілянскага калегіуму была адкрытая мемарыяльная шыльда[6].
16 кастрычніка 2020 роду ў Музеі НаУКМА прайшла прэзентацыя манаграфіі Аляксея «Імплементацыя права на палітычнае самавызначэнне і сучасную прававую сістэму Ўкраіны (ХХ — пачатак ХХІ ст.)»[7].
Памяці Аляксея Курэннага прысвечаны праект «Новая ўкраінская класіка» віяланчэліста Васіля Бабіча. Упершыню праект прагучаў у гарадской бібліятэцы гораду Дняпро 10 чэрвеня 2018 года. Пазней канцэрты адбыліся таксама і ў Кіеве: у Будынку навукоўцаў НАН Украіны 19 траўня 2019 года і 10 ліпня 2021 года — у музеі «Камяніца кіеўскага войта»[8][9].
Ў кастрычніку 2022 года Кіеўская гарадзкая рада пераменавала ў гонар Аляксея Курэннага вуліцу імя Карла Маркса ў Дзяснянскім раёне Кіева[10]. Таксама ў Кіева-Магілянскай Акадэміі была заснавана адзнака з прэміяй імя Аляксея Курэннага «з мэтай падтрымкі навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў».[11]
Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]
З’яўляецца аўтарам і суаўтарам звыш 50 навуковых ды аналітычных публікацыяў у праве, гісторыі, сацыялінгвістыцы, этнаграфіі, калектыўных манаграфіяў і дапаможнікаў (у суаўтарстве), а таксама науковых артыкулаў[12].
Зноскі
- ↑ Олексій КУРІННИЙ. У ногу з часом: який шлях обере «Просвіта» відповідно до новітніх вимог Закону?(недаступная спасылка). http://slovoprosvity.org+(5 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2017. Праверана 07.09.2017.
- ↑ Склад Координаційної ради з питань застосування української мови в усіх сферах суспільного життя України при Міністерстві культури України . Міністерство культури України. Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2017. Праверана 08.09.2017.
- ↑ Склад міжвідомчої робочої групи з питань реалізації Концепції розвитку українську мови, культури та виховання історичної пам’яті у жителів міста Києва на 2015-2020 роки . Київська міська державна адміністрація. Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2017. Праверана 7.09.2017.
- ↑ Олексій Курінний. Чи перейменують вулицю Жукова на честь Кубанської України? У мережі триває війна
- ↑ Живу для України: поезії . https://okurinniy.in.ua/. Праверана 12 July 2021.
- ↑ Відкриття меморіальної дошки Олексію Курінному
- ↑ У НаУКМА відбулась презентація монографії Олексія Курінного
- ↑ Це класика . http://www.nrcu.gov.ua/. Праверана 12 July 2021.
- ↑ Концерт 10 липня 2021 . https://www.youtube.com/. Праверана 12 July 2021.
- ↑ Адная са сталічных вуліцаў будзе мець назоў у гонар ураджэнца Бахмута
- ↑ Адзнака імя Аляксея Курэннага
- ↑ Курінний Олексій Вікторович. Біографія.
Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Олексій Курінний — Громадсько-політична діяльність, наукові праці та художні твори Олексія Вікторовича Курінного (офіційний сайт пам’яті).
- Інтерв’ю з Олексієм Курінним, опубліковане в газеті «День»
- Пералік публікацый на сайце Google Scholar