Ракытніўскі раён
| Ракытніўскі раён | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Рокитнівський район | |||||
|
|||||
| Краіна |
|
||||
| Статус | Раён | ||||
| Уваходзіць у | Ровенская вобласць | ||||
| Уключае |
2 пасялковыя саветы 14 сельскіх саветаў |
||||
| Адміністрацыйны цэнтр | Ракытнэ | ||||
| Дата ўтварэння | 1940 | ||||
| Дата скасавання | 17 ліпеня 2020 | ||||
| Афіцыйная мова | украінская | ||||
| Насельніцтва (2015) | ▲ 56 276 | ||||
| Шчыльнасць | 22,8 чал./км² | ||||
| Нацыянальны склад |
украінцы — 83,6% беларусы — 15,4% рускія — 0,4% палякі — 0,4%. |
||||
| Плошча | 2 350 км² | ||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | EET (UTC+2, улетку UTC+3) | ||||
| КААТЛУ | 5625000000 | ||||
| Тэлефонны код | +380-3635 | ||||
| Паштовыя індэксы | 34200—34276 | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Ракытніўскі раён[1] (укр.: Рокитнівський район) — адміністрацыйная адзінка на поўначы Ровенскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Ракытнэ[1] (укр.: Рокитне).
Утвораны ў 1940 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 56276 чалавек, плошча — 2350 км².
Мяжуе на поўначы з Пінскім раёнам Беларусі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя паселішчы на тэрыторыі раёна згадваюцца ў апісанні ўласнасці ўкраінскіх магнатаў сярэдзіны XVI стагоддзя. З часу заснавання і да 1922 года паселішча было вядомае як Ахотнікава. Паходжанне гэтай назвы найперш звязвалі з імем уласніка зямель. Новы этап развіцця паселішча пачаўся ў 1888 годзе, калі бельгіец Розэнберг выкупіў невялікую дзялянку з кварцавымі пяскамі ў ваколіцы сяла Ракытнэ. Гэтыя пяскі былі прыдатныя для шкловарэння, а таму тут былі ўсе неабходныя ўмовы стварыць, няхай і прымітыўную, але дзейную гуту. Гэта зрабілася штуршком для хуткага развіцця паселішча, і ў выніку ў 1898 годзе быў заснаваны шклозавод.
У 1900 праз раён была пракладзеная чыгунка Кіеў—Ковель. Каляіна праходзіла праз паселішча, і такім чынам з’явілася чыгуначная станцыя Ракытнэ (укр.: Рокитне), што станоўча сказалася на развіцці прамысловасці ў краі. Паводле Рыжскага мірнага дагавора Ахотнікава адыйшло да Польшчы. Праз год паселішча было перайменаванае ў Ракытнэ, а чыгуначная станцыя атрымала назву Ракытнэ-Валынскэ (укр.: Рокитне-Волинське).
У верасні 1939 года Ракытнэ ў складзе Заходняй Украіны было далучанае да УССР, а праз год, у студзені 1940 года паселішча зрабілася раённым цэнтрам.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 пасялковых і 14 сельскіх саветаў.
Населеныя пункты
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пасёлкі гарадскога тыпу і 37 сёлаў.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Про кількість та склад населення Рівненської області за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року Архівавана 25 кастрычніка 2009. // Всеукраїнський перепис населення 2001
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Барыс Тумар. Беларуская Ускраіна // Наша Ніва № 43 (200), 23—30 кастрычніка 2000
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ракытніўскі раён- Ракытніўская раённая дзяржаўная адміністрацыя Архівавана 24 верасня 2015. (укр.)

