Бахмут
| Горад | |||||
| Бахмут | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Бахму́т | |||||
|
|||||
| 48°35′41″ пн. ш. 38°00′03″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Данецкая вобласць | ||||
| Раён | Бахмуцкі раён | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1571 | ||||
| Вышыня цэнтра | 200 ± 1 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 6274 | ||||
| Паштовы індэкс | 84500–84510 | ||||
| КААТУУ | 1410300000 | ||||
| artemrada.gov.ua (укр.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Бахму́т[2] (укр.: Бахму́т) — горад у Данецкай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Бахмуцкага раёна.
Колькасць жыхароў: у 1959 годзе — 61 тыс., у 2001 годзе — 82 916, у 2015 годзе — 77 177 чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З 1920 года горад стаў адміністрацыйным цэнтрам Данецкай губерні Украінскай ССР, з 1923 года — цэнтрам Бахмуцкай акругі Данецкай губерні.
У верасні 1924 года Бахмут быў перайменаваны ў Арцёмаўск, у гонар заснавальніка і кіраўніка Данецка-Крыварожскай Савецкай Рэспублікі Фёдара Сяргеева, вядомага пад псеўданімам «таварыш Арцём». Бахмуцкая акруга таксама атрымала назву «Арцёмаўская».
З 1932 года горад уваходзіў у склад Сталінскай вобласці, з 1961 года — Данецкай вобласці Украінскай ССР, з 1991 года — Данецкай вобласці Украіны.
23 верасня 2015 года гарсавет Арцёмаўска пастанавіў вярнуць гораду найменне «Бахмут». 4 лютага 2016 года гэтае рашэнне зацвердзіла Вярхоўная Рада Украіны.
Падчас уварвання Расіі ва Украіну горад быў разбураны. Са студзеня 2023 года тэрыторыя акупавана Расіяй[3].
