Аляксей Мартынавіч Кажамяка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Мартынавіч Кажамяка
Дата нараджэння 10 мая 1931(1931-05-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 2021(2021-02-02) (89 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці гісторык, краязнавец
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Аляксей Мартынавіч Кажамяка (10 мая 1931, в. Роськаў, Клімавіцкі раён — 2 лютага 2021) — беларускі гісторык-краязнаўца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 10 мая 1931 года ў в. Роськаў Клімавіцкага раёна[1].

У 1953 годзе скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педінстытута. Працаваў у Дрыбінскім раённым аддзеле народнай адукацыі. З 1957 г. па 1986 г. служыў ва Узброеных Сілах СССР. Звольніўся ў запас у званні падпалкоўніка. Больш за дзесяць гадоў прапрацаваў на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка Клімавіцкага краязнаўчага музея. З 1991 па 1995 г. быў намеснікам старшыні камісіі па стварэнні гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць» Клімавіцкага раёна. З 1996 г. — намеснік старшыні раённага аб’яднання краязнаўцаў «Спадчына»[1].

Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[2] з 2010 года[1].

Пражываў у вёсцы Барсукі Клімавіцкага раёна.

Памёр 2 лютага 2021 года[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Першыя працы па гісторыі былі змешчаныя ў часопісе «Политический собеседник». Сааўтар гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць» Клімавіцкага, Касцюковіцкага і Хоцімскага раёнаў, кнігі «Воспоминания климовчан-остарбайтеров», аўтарам кніг «Хроника освобождения Климовщины», «Немцы на Климовщине»[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

29 снежня 2015 года было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Клімавіцкага раёна»[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Воспоминания климовчан-остарбайтеров» (2007)
  • «Хроника освобождения Климовщины. Боевые действия войск и работа местных органов власти на территории района осенью 1943 года» (2008)
  • «Немцы на Климовщине» (2008)
  • «Они защищали Климовщину» (2012)
  • «Воины-климовчане в боях за освобождение Беларуси (октябрь 1943 — август 1944 гг.)» (2014)
  • «Климовчане — участники Сталинградской битвы» (2015)
  • «Они создавали ракетно-космическую технику» (2016)
  • «Медицинские работницы Климовщины — участницы Великой Отечественной войны 1941—1945 гг.» (2017)

Зноскі

  1. а б в г д е Класікі. www.libklimovich.mogilev.by. Праверана 5 студзеня 2024.
  2. Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 3 студзеня 2024.