Перайсці да зместу

Аляксей Мікалаевіч Касцякоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Мікалаевіч Касцякоў
Дата нараджэння 16 (28) сакавіка 1887
Месца нараджэння
Дата смерці 30 жніўня 1957(1957-08-30)[1] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера меліярацыя
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук і доктар сельскагаспадарчых навук
Альма-матар
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
залаты медаль ВДНГ Сталінская прэмія Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР

Аляксе́й Мікала́евіч Касцяко́ў (руск.: Алексей Николаевич Костяков; 16 (28) сакавіка 1887, Серпухаў, Маскоўская губерня30 жніўня 1957(1957-08-30)[1], Масква, РСФСР, СССР[2]) — савецкі навуковец, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1933), акадэмік УАСГНІЛ (1935). Заснавальнік савецкай меліярацыйнай навукі. Доктар тэхнічных і сельскагаспадарчых навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1912 годзе скончыў Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут. У 1912—1919 гадах упершыню ў Расіі зладзіў правядзенне доследна-меліярацыйных гідрамодульных даследаванняў.

Дзякуючы яго намаганням пры Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі, Маскоўскім інстытуце інжынераў воднай гаспадаркі ствараліся кафедры меліярацыі. Заснавальнік і дырэктар (19231929) Інстытута сельскагаспадарчай меліярацыі.

Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Распрацаваў спосабы і метады планавання, праектавання і будаўніцтва меліярацыных сістэм ва ўмовах сацыялістычнай сельскай гаспадаркі. Распрацаваў вучэнне пра рэжымы арашэння і тэхніку паліву сельскагаспадарчых культур, метады барацьбы са стратамі вады і інш.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Основы мелиораций, 6 изд., М., 1960.
  • Избранные труды, т. 1—2, М., 1961.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імя Касцякова ад 1958 года мае Усесаюзны навукова-даследчы інстытут гідратэхнікі і меліярацыі.

У 1958 імем Касцякова названая вуліца ў Маскве[3]. Яго імя носіць таксама вуліца ў Пружанах Брэсцкай вобласці.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Костяков Алексей Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б Костяков Алексей Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Имена московских улиц. Топонимический словарь. Улица Костякова(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]