Перайсці да зместу

Аляксей Мікалаевіч Смірноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Мікалаевіч Смірноў
Дата нараджэння 17 снежня 1938(1938-12-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 сакавіка 2006(2006-03-18) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера інфарматыка і тэхнічная кібернетыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1987)
Навуковае званне
Альма-матар

Аляксей Мікалаевіч Смірно́ў[1] (руск.: Алексей Николаевич Смирнов; 17 снежня 1938, Маршанск, Тамбоўская вобласць — 18 сакавіка 2006[2], Мінск) — беларускі вучоны ў галіне інфарматыкі і тэхнічнай кібернетыкі, доктар тэхнічных навук (1987), прафесар (1989).

Нарадзіўся ў горадзе Маршанск Тамбоўскай вобласці РСФСР.

У 1961 годзе скончыў Разанскі радыётэхнічны інстытут, у 1966 годзе — Ленінградскі політэхнічны інстытут.

З 1969 года працаваў у Мінскім радыётэхнічным інстытуце. У 1987 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Леніградскім электратэхнічным інстытуце[3]. З 1996 года займаў пасаду загадчыка кафедры ў Інстытуце сучасных ведаў імя А. М. Шырокава.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па аўтаматызаваных сістэмах кіравання якасцю вырабаў мікраэлектронікі. Распрацаваў метады аператыўнага вызначэння ўзроўню надзейнасці і паскораных выпрабаванняў вырабаў мікраэлектронікі ва ўмовах вытворчасці[1].

Сярод апублікаванага:

  • Прогнозирование качества систем. — Мн.: Наука и техника, 1976. (разам з У. А. Прахарэнкам);
  • Проектирование технических систем диагностирования. — Мн., 1982 (разам з Л. П. Глазуновым);
  • Учёт безотказности микроэлектронной аппаратуры на этапе производства. — Мн., 1989 (разам з І. Я. Ліцвінскім і . А. Прахарэнкам).

Зноскі