Аляксей Пятровіч Груца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Аляксей Пятровіч Груца
Дата нараджэння 9 мая 1924(1924-05-09)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лютага 2017(2017-02-27) (92 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці мовазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук[2] (1969)
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомы як аўтар манаграфіі «Развіццё складаназалежнага сказа ў беларускай мове»
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР

Аляксей Пятровіч Груца (9 мая 1924, вёска Пішчыкі, Сваташыцкая воласць, Горацкі павет, Смаленская губерня — 27 лютага 2017, Мінск) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1969), прафесар (1971). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння ў 1941 г. 1-ай Дубровенскай сярэдняй школы працаваў па гаспадарцы, а ў лютым 1944 года быў вывезены немцамі на прымусовыя работы ў Германію, адкуль быў вызвалены англійскімі войскамі ў красавіку 1945 года. З верасня 1945 да красавіка 1947 г. знаходзіўся на службе ў арміі, пасля завяршэння якой вучыўся на літаратурным факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Удзельнічаў у дыялекталагічных экспедыцыях па збіранні матэрыялаў для Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы. Пасля заканчэння інстытута працаваў настаўнікам у г. Мінску і абараніў дысертацыю кандыдата філалагічных навук.[3]

У 1957 г. перайшоў на працу ў Інстытут мовазнаўства ў групу па ўкладанні «Беларуска-рускага слоўніка» (1962) і па стварэнні «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы». За гэту працу ў ліку іншых сааўтараў у 1971 годзе была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР. У 1969 годзе Аляксей Груца пспяхова абараніў доктарскую дысертацыю.[4]

З верасня 1969 года Аляксей Груца працаваў у Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце, спачатку на пасадзе прафесара, пазней — загадчыка кафедры.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Кола цікавасцей Аляксея Груцы — сінтаксіс беларускай мовы, дыялектная лексіка, гісторыя мовы, лексікаграфія, параўнальна-гістарычныя даследаванні, розныя ўзроўні моўнай сістэмы беларускай, рускай і стараславянскай моў, напісаў і апублікаваў каля 150 навуковых і метадычных прац па разнастайных пытаннях беларускага мовазнаўства, у тым ліку ў замежных выданнях «Slawia orientalis» (Warszawa), «Slavia» (Praha), «Slavica Slovaca» (Bratislava). Сааўтар фундаментальнай працы «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1969), шматтомнага «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы», пяцітомнага «Лексічнага атласа беларускай мовы» (1993—1997).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Разам з іншымі супрацоўнікамі Інстытуту мовазнаўства адзначаны ў 1971 годзе Дзяржаўнай прэміяй СССР за шэраг калектыўных прац па беларускай лінгвагеаграфіі: «Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Нарысы па беларускай дыялекталогіі» (1964) і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—1969).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Кнігапіс[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуска-рускі слоўнік: каля 90000 слоў / пад рэдакцыяй К. К. Крапівы. — Масква: Дзяржаўнае выдавецтва замежных і нацыянальных слоўнікаў, 1962. — 1048 с. — 15 000 экз.
  • Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Карты / Р. І. Аванесаў і інш.; пад рэдакцыяй Р. І. Аванесава, К. К. Крапівы, Ю. Ф. Мацкевіч; рэдактары-картографы: Л. П. Колабава, А. А. Ляўшынаў, М. С. Руткоўская. — Мінск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1963. — Т. 1. — 338 с. — 1 000 экз.
  • Дыялекталагічны атлас беларускай мовы: уступныя артыкулы, даведачныя матэрыялы і каментарыі да карт / Р. І. Аванесаў і інш.] ; пад рэдакцыяй Р. І. Аванесава, К. К. Крапівы, Ю. Ф. Мацкевіч. — Мінск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1963. — Т. 2. — 969 с. — 1 000 экз.
  • Груца, Аляксей. Даданыя азначальныя з адноснымі прыслоуямі і злучнікамі ў беларускай мове. // Slavica Slovaca : часопіс. — 1968. — № 3. — С. 268—275.
  • Груца, Аляксей. Развіцце складаназалежнага сказа ў беларускай мове. (На матэрыяле помнікаў пісьменнасці XIV—XVII ст.ст. і сучасных народных гаворак). / рэдактар: Аванесаў, Рубен Іванавіч. — Мінск: Навука і тэхніка, 1970. — 270 с. — 1 000 экз.
  • А. П. Груцо/. Старославянский язык: учебное пособие для филологических специальностей высших учебных заведений. — Мінск: БДПУ, 1999. — 300 экз. — ISBN 985-435-128-9.
  • А. П. Груцо/. Старославянский язык: учебное пособие для филологических специальностей учреждений, обеспечивающих получение высш. образования. — Мінск: ТетраСистемс, 2004. — 335 с. — 300 экз. — ISBN 985-470-147-6.
  • А. П. Груцо/. Старославянский язык : практический курс. — Мінск: ТетраСистемс, 2005. — 334 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-470-352-5.
  • Груца, Аляксей. Некаторыя асаблівасці развіцця беларускай мовы ў прасторы і часе. // Весці БДПУ : Навукова-метадычны часопіс СЕРЫЯ 1. Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. — Мінск: 2007. — № 2(52). — С. 66—69.
  • Груца, Аляксей. Надзённыя праблемы беларускага мовазнаўства на пачатку XXI стагоддзя. // Граматычны лад беларускай мовы. Шляхі гістарычнага развіцця і сучасныя тэндэнцыі : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, 29―30 кастрычніка 2007 г. / навуковы рэдактар А. А. Лукашанец. — Мінск: 2007. — С. 13—16.
  • Груца, Аляксей. Да пытання пра надзённыя праблемы сучаснага беларускага мовазнаўства. // Славянские языки: системно-описательный и социокультурный аспекты исследования / редколлегия: Е. И. Абрамова, Г. В. Писарук, О. А. Фелькина. — Брэст: 2008. — С. 85—88.
  • Груца, Аляксей. Некоторые замечания об особенностях взаимодействия языков в истории этнической Беларуси. // Беларуская мова ў культурнай і моўнай прасторы Славіі : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 24―25 лістапада 2009 г.). — Мінск: 2009. — С. 98—106.
  • Груца, Аляксей. Трансфармацыя структуры і семантыкі назоўніка долъ у беларускай мове. // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс. — 2010. — № 4 (268). — С. 48, 49.
  • Груца, Аляксей. Некалькі заўваг пра трансфармацыю метатэзы плаўных у беларускай мове. // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс. — 2011. — № 4 (280). — С. 52, 53.
  • Груца, Аляксей. Историческая диалектология и предмет ее изучения. // Беларусь на скрыжаванні стагоддзяў: ад класікі да сучаснасці : матэрыялы Міжнар. навуковай канферэнцыі, г. Мінск, 1–2 лістап. 2012 / рэдкал. Старычонак В.Д. і інш.; адк. рэд. В.Д. Старычонак. — Мінск: БДПУ, 2012.
  • Груца, Аляксей. Адвербіялізацыя і яе трансфармацыя ў беларускай мове. // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс. — 2013. — № 1 (301). — С. 43, 44.
  • Груца, Аляксей. Назоўнік «буцян» і вытворчыя ад яго ў гаворцы Дубровеншчыны. // Дзявятыя Танкаўскія чытанні : (да 100-годдзя ўніверсітэта): матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, г. Мінск, 26 верасня 2014 / рэдкал. В.Д. Старычонак, І.М. Гоўзіч, Н. В. Заяц ; адк. рэд. В.Д. Старычонак. — Мінск: БДПУ, 2014.
  • Груца, Аляксей. Семантыка субстантыўных прыслоўяў з прыстаўкай въ. // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс. — 2014. — № 5. — С. 30, 32.
  • Груца, Аляксей. Яшчэ раз пра гаворкі Дубровеншчыны. // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс. — 2014. — № 9. — С. 43, 44.
  • Груцо А. П. Воспоминания и размышления о прожитом и пережитом. (в назидание потомкам)(руск.)  (18 чэрвеня 2008).


Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://wikidata-externalid-url.toolforge.org/?p=1207&url_prefix=http://nukat.edu.pl/aut/&id=n2010052801
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 (unspecified title) Праверана 24 студзеня 2022.
  3. Груца, Аляксей. Гісторыя складаных форм будучага часу ў беларускай мове: дысертацыя кандыдата філалагічных навук / АН БССР. Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мінск, 1956. — 233 с.
  4. Груца, Аляксей. Развіцце складаназалежнага сказа ў беларускай мове: дысертацыя доктара філалагічных навук / АН БССР. Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мінск, 1968. — 534 с.
  5. Груца, Сяргей Аляксеевіч. Паўправаднікі монакрышталі. Аптычныя ўласцівасці.. — 1996.
  6. Иоффе, Э. Г. Педогогические династии: династия Груцо. // Адукацыя і выхаванне : Навукова-тэарэтычны і навукова-метадычны часопіс. — 2018. — № 5. — С. 71—74.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]