Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя
Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя | |
---|---|
Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя | |
Лідар | Фабіян Акінчыц |
Дата заснавання | 1933 |
Дата роспуску | 1937 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалогія | нацыянал-сацыялізм, беларускі нацыяналізм, антыкамунізм |
Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя (БНСП) — арганізацыя беларускіх нацыянал-сацыялістаў у Заходняй Беларусі[1].
Пачала стварацца ў 1933 у Вільні па ініцыятыве групы пранямецка настроеных беларускіх дзеячаў. З 1934 працаваў прэзідыум Беларускага нацыянал-сацыялістычнага актыву (старшыня Фабіян Акінчыц), які ў пачатку 1937 ператвораны ў Цэнтральны камітэт БНСП. З восені 1933 Фабіян Акінчыц разам з У. Казлоўскім пачалі выданне часопіса «Новы шлях», органа БНСП, дзе шмат увагі аддавалі абгрунтаванню і апраўданню ідэалогіі нацыянал-сацыялізму. Наклад часопіса не перавышаў 500 экзэмпляраў.
БНСП займала выразныя антысавецкія і антыкамуністычныя пазіцыі, не прымала ідэі кансалідацыі заходнебеларускага руху. У праграме 1936 яе лідары дэкларавалі замену капіталістычнага ладу сацыялістычным. Падкрэслівалася, што «палітычным ідэалам ёсць незалежная і аб'яднаная беларуская дзяржава ў яе этнічных межах».
Да БНСП прымкнула група незалежных беларускіх радыкалаў на чале з паслом сейма К. Юхневічам. Аднак з-за малалікасці членаў так і не ўдалося склікаць яе з'езд[2].
Забаронена польскімі ўладамі[3], лідар БНСП Ф. Акінчыц у 1939 перабраўся ў Берлін.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Глагоўская, Л. Беларускі нацыянал-сацыялізм і асяродзьдзе «Новага шляху»
- Ладысеў, У. Ф. Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя. Праграма Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі / У. Ф. Ладысеў // Палітычныя партыі Беларусі: Дапаможнік для вывучаючых гісторыю Беларусі. - Мн.: «Згода», 1994. - 262 с. - (Гістарычныя сшыткі. Сш. 2). - С. 9 - 18.
- Туронак, Ю. Дзейнасць групы Фабіяна Акінчыца (1939–1943) / Юры Туронак // Беларускі гістарычны агляд. — 2007. — Т. 14. — Сш. 1 — 2. — С. 81 — 96.
- Туронак, Ю. Фабіян Акінчыц — правадыр беларускіх нацыянал–сацыялістаў / Юры Туронак // Беларускі гістарычны агляд. — 2003. — Т. 10. — Сш. 1 — 2. — С. 143 — 162.