Аляксей Трафімавіч Каўко
Аляксей Трафімавіч Каўко | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 2012 (90 гадоў) |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Аляксей Трафімавіч Каўко (нар. 28 сакавіка 1922, в. Міраслаўка Бярэзінскага раёна Мінская вобласць — 23 верасня 2012) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 28 сакавіка 1922 года ў вёсцы Міраслаўка Бярэзінскага раёна. У 1940—1941 навучальным годзе скончыў 10 класаў Сялібскай сярэдняй школы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — ваяваў з фашысцкімі захопнікамі ў складзе 208-га партызанскага палка. За баявыя заслугі ўзнагароджаны ордэнамі баявога Чырвонага Сцяга і Айчыннай вайны II ступені, медалямі «Партызану Айчыннай вайны I ступені», «За перамогу над Германіяй у 1941—1945 гг.»
3 1944 года, пасля заканчэння курсаў партыйна-савецкага актыву ў г. Мінску — на журналісцкай рабоце. Працаваў рэдактарам Жабчыцкай райгазеты, газеты палітаддзела Лагішынскай МТС, Лунінецкай раённай газеты, уласным карэспандэнтам газеты «Заря». 3 1965 года і да выхаду на пенсію працаваў рэдактарам Іванаўскай райгазеты «Чырвоная звязда». Завочна атрымаўвышэйшую адукацыю — скончыў ВПШ пры ЦК КПСС. За дасягненні ў працы ў 1971 годзе прысвоена званне «Заслужаны дзеяч культуры Беларусі».
Літаратурную працу пачаў яшчэ ў час вучобы ў школе. Калі вучыўся ў 7 класе, часопіс «Іскры Ільіча» надрукаваў апавяданне «Вавёрачка». Працягваў літаратурны занятак, працуючы ў газетах. Удзельнічаў у першай пасляваеннай рэспубліканскай нарадзе маладых пісьменнікаў. Там было абмеркавана апавяданне «Піянер», якое друкавалася ў часопісе «Бярозка», а потым было ўключана ў хрэстаматыю для 4 класа «Роднае слова». За апавяданне «Васіль прыехаў» у 1952 годзе атрымаў другую прэмію на конкурсе газеты «Чырвоная змена». Яно было ўключана і ў альманах «На сонечных сцежках». У свой час высокую ацэнку калег-літаратараў атрымала апавяданне «Я і мая мама», змешчанае ў часопісе «Работніца і сялянка».
Апавяданні, гумарэскі, байкі рэгулярна на працягу ўсяго жыцця друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Работніца і сялянка», «Вожык», «Родная прырода», у газетах «Літаратура і мастацтва», «Звязда», «Беларуская ніва», «Чырвоная змена», «Заря», «Народная трыбуна» і іншых, а таксама ў калектыўных зборніках «На сонечных сцежках», «Вожык смяецца».
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2006), член Беларускі саюз журналістаў
Не стала Аляксея Трафiмавiча Каўко 23 верасня 2012 года.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар кніг:
- «Смех не грэх» («Іванава, Іванаўская раённая друкарня» 2005),
- «Пад гоман вогнішча»(«Іванава, Іванаўская раённая друкарня» 2007),
- «Мая сцежка. Лістаючы памяць» («Іванава, Іванаўская раённая друкарня» 2011),
- «Неад’емнае» («Іванава, Іванаўская раённая друкарня» 2012),
Публікацыі ў літаратурных зборніках:
- «Вожык смяецца» (Мінск, выдавецтва «Юнацтва», 1992)
- «На сонечных сцежках» (Мінск, «Юнацтва», 1994)
- «Ясельда» (Іванава, «Іванаўская раённая друкарня», 2006)
Ацээнкі
[правіць | правіць зыходнік]Аб жыцці і творчасці аўтара пісалі:
- Кніга «Памяць»: гісторыка-дакументальная хроніка Іванаўскага раёна (Мінск, БЕЛТА,2000)
- «Літаратурная карта Берасцейшчыны»: навукова-папулярнае выданне (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2008)
Артыкулы:
- «Паважаны. Заслужаны,Ганаровы!»: Анатоль Крэйдзіч, газета «Чырвоная звязда»(21.08.2009)
- «Богатый летами, но молод душой»: Л. Хмелеўская, «Інформ-прагулка» (Лунінец, 13.05.2010)
- ПРАДМОВА: «Век — як помнік»: Анатоль Крэйдзіч да кнігі «Неад’емнае»(«Іванава, Іванаўская раённая друкарня» 2012)
- Нарадзіліся 28 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 23 верасня
- Памерлі ў 2012 годзе
- Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
- Члены Беларускага саюза журналістаў
- Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Пісьменнікі Беларусі
- Ганаровыя грамадзяне Іванаўскага раёна