Аляксей Уладзіміравіч Меляшэвіч
Аляксей Уладзіміравіч Меляшэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 красавіка 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 снежня 2007 (75 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | хірургія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1990) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Аляксей Уладзіміравіч Меляшэ́віч[1] (1 красавіка 1932 — 1 снежня 2007)[2] — вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1991).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў вёсцы Нарутавічы Пружанскага павета Палескага ваяводства (сучасны аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). У 1957 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. Працаваў хірургам-анколагам у Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, у 1962—1976 гг. хірургам у Гродзенскай гарадской бальніцы № 1[2]. З 1972 г. А. У. Меляшэвіч у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Займаў пасады старэйшага выкладчыка, дацэнта, а з 1991 года — загадчыка кафедрай асноў медыцынскіх ведаў[2].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
А. У. Меляшэвічу належаць навуковы працы па патагенезе гнойна-запаленчых працэсаў у скуры і падскурнай клятчатцы, прафілактыцы і лячэнні панарыцыю і флегмоны кісці, органазахавальных аперацыях і інш. З’яўляецца аўтарам шэрагу патэнтаў[3].
Сярод апублікаваных прац:
- Посттравматические остро-инфекционные заблоевания кисти. — Мн., 1987. (разам з С. А. Паўловічам)
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
- ↑ а б в Меляшэвіч, Аляксей Уладзіміравіч (доктар медыцынскіх навук ; 1932—2007) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- ↑ База патентов Беларуси (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Меляшэвіч Аляксей Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 279.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 1 красавіка
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (1921—1940)
- Памерлі 1 снежня
- Памерлі ў 2007 годзе
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДМУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
- Хірургі СССР
- Хірургі Беларусі