Перайсці да зместу

Нарутавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Нарутавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 449 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовыя індэксы
225243
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208854044
Нарутавічы (Беларусь)
Нарутавічы
Нарутавічы
Нарутавічы (Брэсцкая вобласць)
Нарутавічы
Нарутавічы

Нару́тавічы[1] (трансліт.: Narutavičy, руск.: Нарутовичи) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета.

Знаходзіцца за 18 км на паўночны захад ад Бярозы, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Побач паўднёвай ускраіны паселішча выток ракі Башты.

Ёсць літоўскія прозвішчы Naruta, Narutis[2], тапонімы Наруцішкі[lt] (літ.: Narutiškis), Наручэй[lt] (літ.: Naručiai).

У 1864 годзе ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Сялецкай воласці, дзейнічаў хлебазапасны магазін. Побач вёскі былі вёска Крываблоты 1-я і выселак Нарутавічы (Мільковічы), у якім быў піцейны дом. Другі выселак вёскі меў самастойную назву Сендзеўцы. Паблізу вёскі было паселішча Нарутавічы (Гулі), межавала з маёнткам Каты.

З 1915 года занята германскімі войскамі, у 1919 — ліпені 1920 — польскімі, у ліпені 1920 — бальшавіцкімі расійскімі, са жніўня 1920 года зноў польскімі.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Нарутавіцкім сельсавеце. У сельсавеце ў той час дзейнічалі 4 школы, магазін.

У 1941—1944 гадах акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пры абароне і вызваленні тэрыторыі сельсавета загінулі 2 чалавекі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінула 44 жыхары Нарутавіцкага сельсавета.

У 1949 годзе ў навакольных вёсках арганізавана 6 малых калгасаў, якія потым аб’яднаны ў калгас «Ніва» з цэнтрам у Нарутавічах. 16 ліпеня 1954 года Нарутавіцкі сельсавет далучаны да Блудзенскага. Паводле перапісу 1959 года дзейнічаў калгас імя Суворава. З 1964 года ў Асавецкім сельсавеце[3], які 21 лістапада 1977 года перайменаваны ў Нарутавіцкі[4].

21 лістапада 1983 года далучана вёска Касілавічы. У 1980-я гады вёска — цэнтр калгаса «Кастрычнік».

У 2008 годзе да вёскі далучаны суседнія Крываблоты.

З 17 верасня 2013 года ў складзе Сялецкага сельсавета[5].

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.

  • 1897 год — 17 двароў, 119 жыхароў, у выселку Нарутавічы (Мільковічы) — 14 двароў, 87 жыхароў, у выселку Сендзеўцы — 37 двароў, 42 жыхары, у паселішчы Нарутавічы (Гулі) — 22 двары, 113 жыхароў.
  • 1905 год — 389 жыхароў.
  • 1924 год — 13 будынкаў, 74 жыхары.
  • 1940 год — 67 двароў, 360 жыхароў.
  • 1959 год — 13 гаспадарак, 39 жыхароў.
  • 1970 год — 239 жыхароў.
  • 1999 год — 204 двары, 550 жыхароў[6].
  • 2005 год — 116 двароў, 324 жыхары.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 301.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).
  5. Решение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2014. Праверана 7 лістапада 2015.
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 193.
  7. Меляшэвіч, Аляксей Уладзіміравіч (доктар медыцынскіх навук ; 1932—2007) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі