Аляксей Фёдаравіч Фёдараў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Фёдаравіч Фёдараў
руск.: Алексей Фёдорович Фёдоров
Alexei Fedorovich Fedorov 26dec09 3489.JPG
Дата нараджэння

30 сакавіка 1901(1901-03-30)

Месца нараджэння

Лоцманская Каменка[d], Украіна

Дата смерці

9 верасня 1989(1989-09-09) (88 гадоў)

Месца смерці

Кіеў

Месца пахавання

Байкаўскія могілкі[d]

Прыналежнасць

Flag of the Soviet Union.svg СССР

Званне

генерал-маёр

Бітвы/войны

Грамадзянская вайна, Вялікая Айчынная вайна

Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка» Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Суворава I ступені
Ордэн Багдана Хмяльніцкага I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонай Зоркі
Commons-logo.svg Аляксей Фёдаравіч Фёдараў на Вікісховішчы

Аляксей Фёдаравіч Фёдараў (30 сакавіка 19019 верасня 1989) — удзельнік Грамадзянскай вайны, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Украіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, камандзір Чарнігаўскага, пазней Чарнігаўска-Валынскага партызанскіх злучэнняў, генерал-маёр. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1942, 1944). З верасня 1941 года 1-ы сакратар Чарнігаўскага, з 1943 г. Валынскага падпольных абкамаў КП(б)У.

Нарадзіўся ў станіцы Лоцманская Каменка (зараз у межах Кіева). У 1920 годзе добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію. Прымаў удзел у Грамадзянскай вайне. З 1924 г. працаваў на будаўніцтве чыгункі. У 1932 годзе скончыў Чарнігаўскі будаўнічы тэхнікум. У 1932—1938 гг. на прафсаюзнай і партыйнай рабоце, з 1938 года – 1-ы сакратар Чарнігаўскага абласнога камітэта КП(б) Украіны. З верасня 1941 года 1-ы сакратар падпольнага абкама, начальнік штаба партызанскага руху, камандзір злучэння партызанскіх атрадаў Чарнігаўскай вобласці. У сакавіку 1943 года па загаду Украінскага штаба партызанскага руху злучэнне атрадаў Чарнігаўскай вобласці было перафарміравана ў два злучэнні. Камандзірам 1-га злучэння стаў А. Ф. Фёдараў. У красавіку 1943 г. яму было прысвоена званне генерал-маёр.
У канцы сакавіка 1944 года Чарнігаўска-Валынскае партызанскае злучэнне сустрэлася з часткамі Чырвонай Арміі і было расфарміравана. У красавіку 1944 года А. Ф. Фёдараў на кіруючых партыйных пасадах — 1-ы сакратар Херсонскага, з 1950 г. — Ізмаільскага(руск.) бел., з 1952 г. — Жытомірскага абкомаў Кампартыі Украіны. У 1950 г. вучыўся на курсах Акадэміі грамадскіх навук пры Цэнтральным камітэце. У 1957—1979 гг. міністр сацыяльнага забеспячэння УССР, з 1979 г. на кіруючай грамадска-палітычнай рабоце.

Член прэзідыума Савецкага камітэта ветэранаў вайны(руск.) бел., старшыня камісіі па справах былых партызан Вялікай Айчыннай вайны пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета УССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета УССР 1—7-га скліканняў, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1—11-га скліканняў.

Жыў у Кіеве. Памёр 9 верасня 1989 года. Пахаваны могілках у Кіеве.

Аўтар кніг «Падпольны абком дзейнічае» (1949), «Апошняя зіма» (1965).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 364. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Аляксей Фёдаравіч Фёдараў на сайце «Героі краіны»