Аляксей Сяргеевіч Шалашнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксей Шалашнікаў)
Футбол
Аляксей Шалашнікаў
Поўнае імя Аляксей Сяргеевіч Шалашнікаў
Нарадзіўся 22 сакавіка 2002(2002-03-22)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Вага 85 кг[1]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Смаргонь
Нумар 4
Маладзёжныя клубы
0000—2019 Беларусь Белкард (Гродна)
2016—2019   Беларусь РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2019—2023 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2021   Беларусь Іслач (Мінскі раён) 15 (0)
2022   Беларусь Нёман (Гродна) 10 (0)
2023   Беларусь Славія (Мазыр) 1 (0)
2024— Беларусь Нёман (Гродна)
2024—   Беларусь Смаргонь
Нацыянальная зборная[* 2]
2018—2019 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 мая 2021

Аляксей Шалашнікаў (нар. 22 сакавіка 2002, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Смаргонь» (у арэндзе з гродзенскага «Нёмана»).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гродзенскай школы «Белкард», пазней навучаўся ў Акадэміі АБФФ. Пасля заканчэння акадэміі ў 2019 годзе далучыўся да барысаўскага БАТЭ, што выклікала незадаволенасць гродзенскага «Нёмана», які меў першачарговае права на іграка[2]. У БАТЭ стаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе.

Да сезона 2021 рыхтаваўся з асноўнай камандай БАТЭ, а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 12 сакавіка 2021 года ў матчы першага тура супраць мазырскай «Славіі» (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. У далейшым працягваў з’яўляцца ў стартавым складзе, часам заставаўся на лаўцы запасных.

У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Іслач»[4], аднак у студзені 2022 года зноў стаў трэніравацца з камандай, а ў лютым арэнда была падоўжана да канца 2022 года[5]. Але, у сакавіку 2022 года па пагадненні бакоў арэнднае пагадненне было прыпынена[6] і неўзабаве абаронца далучыўся да гродзенскага «Нёмана»[7]. У гродзенскім клубе выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі, за сезон 2022 правёў 10 матчаў у чэмпіянаце і адзін у Кубку Беларусі.

У снежні 2022 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з БАТЭ[8], а ў студзені 2023 года на правах арэнды стаў іграком мазырскай «Славіі»[9]. Не замацаваўся ў складзе мазырскага клуба, правёў толькі адзін матч, і ў ліпені 2023 года пакінуў «Славію»[10]. Пасля стаў трэніравацца з дублем БАТЭ[11], аднак не быў заяўлены за каманду і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах.

У пачатку 2024 года трэніраваўся з БАТЭ, а ў сакавіку разарваў кантракт з клубам[12] і папоўніў склад гродзенскага «Нёмана»[13], пасля чаго неўзабаве адправіўся ў арэнду ў «Смаргонь»[14].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль БАТЭ Беларусь 1 0
2020 дубль БАТЭ Беларусь 18 1
2021 Д1 Іслач Беларусь 15 0
2022 Д1 Нёман Беларусь 10 0
2023 (1) Д1 Славія Беларусь 1 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в https://www.fcneman.by/by/komanda/main/756.html
  2. БАТЭ забрал выпускников Академии АБФФ, которых ждали в «Немане» и «Витебске». Борисов наказали, но там говорят: «Из нас сделали злодеев» (руск.). by.tribuna.com.
  3. БАТЭ отдаст Потапенко и Бочерова в аренду в "Слуцк", а Шалашникова - в "Ислочь" (руск.). football.by (23 лютага 2021). Праверана 7 сакавіка 2024.
  4. Шалашников, Мякиш и Герасимов покидают "Ислочь" (руск.). football.by (30 лістапада 2021). Праверана 7 сакавіка 2024.
  5. "Ислочь" снова арендовала Шалашникова у БАТЭ (руск.). football.by (17 лютага 2022). Праверана 7 сакавіка 2024.
  6. Футбол. Алексей Шалашников покинул "Ислочь" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (15 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2022. Праверана 16 сакавіка 2022.
  7. "Неман" арендовал у БАТЭ Шалашникова (руск.). football.by (21 сакавіка 2022). Праверана 7 сакавіка 2024.
  8. "Желто-синие" приступили к тренировкам (руск.). Афіцыйны сайт барысаўскага БАТЭ (19 снежня 2022). Праверана 7 сакавіка 2024.
  9. Шалашников стал игроком "Славии" (руск.). football.by (13 студзеня 2023). Праверана 7 сакавіка 2024.
  10. Шалашников покинул "Славию" и может вернуться в "Неман" (руск.). football.by (16 ліпеня 2023). Праверана 7 сакавіка 2024.
  11. Наши в аренде: результативность Носко, незаменимость Шведчикова (руск.). Афіцыйны сайт барысаўскага БАТЭ (30 жніўня 2023). Праверана 7 сакавіка 2024.
  12. Никита Некрасов и Алексей Шалашников расстались с БАТЭ (руск.). football.by (4 сакавіка 2024). Праверана 7 сакавіка 2024.
  13. Алексей Шалашников вернулся в "Неман" (руск.). football.by (6 сакавіка 2024). Праверана 7 сакавіка 2024.
  14. "Неман" отправил Алексея Шалашникова в аренду (руск.). football.by (27 сакавіка 2024). Праверана 28 сакавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]