Аляксей (мітрапаліт Кіеўскі)
| Свяціцель Алексій | |
|---|---|
| | |
| Свецкае імя | Елеўферый Фёдаравіч Бяконт |
| Дата нараджэння | не раней за 1292 і не пазней за 1304 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 12 лютага 1378 |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| У ліку | свяціцеляў |
| Дзень памяці | 12 лютага, 20 мая і 5 кастрычніка (па юліянскім календары) |
| Бацька | Fyodor Byakont[d] |
Аляксе́й, ці Аляксі́й (свецкае імя Елеўферый Фёдаравіч Бяконт; паміж 1292—1305, Масква — 12 лютага 1378, Масква) — мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі (з 1354 года з рэзідэнцыяй у Маскве), дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і «літоўскага» баярына Фёдара Бяконта, выхадца з Чарнігава. У маладосці прыняў манаства ў Маскоўскім Богаяўленскім манастыры. Атрымаў добрую кніжную адукацыю. Прыкладна з 1333 года быў пры двары мітрапаліта Феагноста.
Выгадаваны мітрапалітам Феагностам; у 1354 годзе Канстанцінопальскі патрыярх паставіў яго мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Русі. У час княжання ў Маскве Івана Іванавіча Краснага і малалецтва князя Дзмітрыя Іванавіча Данскога фактычна ўзначальваў урад. Падтрымліваў Дзмітрыя ў барацьбе з цвярскімі і суздальска-ніжагародскімі князямі, выступаў супраць намаганняў князёў ВКЛ стварыць асобную мітраполію ў Кіеве.
У 1366 годзе пачаў будаўніцтва каменнага Маскоўскага Крамля. Прыхільнік пагаднення з Залатой Ардой дзеля прадухілення набегаў на Маскоўскае княства. У самой Залатой Ардзе карыстаўся вялікай павагай за тое, што вылечыў хворыя вочы ханіхі Тайдулы.
У 1448—1449 гадах кананізаваны праваслаўнай царквой. Яго мошчы былі здабыты ў 1431 годзе (паводле іншых звестак, у 1439 ці 1438 годзе) у заснаваным ім Чудавым манастыры ў Крамлі ў выніку аднаўленчых прац і перанесены ў храме Архангела Міхаіла; у 1485 годзе перанесены ў Аляксееўскі храм Чудава манастыра; у 1686 годзе — у новапабудаваны храм Дабравешчання таго ж манастыра; з 1947 года ў Богаяўленскім, што ў Ялохаве, саборы Масквы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярджэнняў няясныя з прычыны неўжывання зносак. |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Алексей святой, митрополит киевский и всея Руси // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. (руск.)
- Аляксей (мітрапаліт) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. С. 298.
- Аляксей // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксей (мітрапаліт Кіеўскі)