Алёкма
Алёкма Олёкма, Өлүөхүмэ |
|
Вусце | Лена |
Даўжыня | 1436 км |
Расход вады | 1950 м³/с |
Вадазбор | 210000 км² |
Краіна | Расія |
Алёкма (руск.: Олёкма, якуцк.: Өлүөхүмэ) — рака ў Сібіры, правы прыток Лены. Цячэ па тэрыторыях Якуціі, Забайкальскага края, Амурскай вобласці Расіі.
Даўжыня ракі 1436 км. Плошча вадазбору 210 000 км². Рака Алёкма бярэ пачатак у горнай мясцовасці на тэрыторыі Забайкальскага края. Рэчышча звілістае. Хуткасць стала змяняецца. На тэрыторыі Якуціі ёсць парогі. Дно пясчанае і камяністае. Сярод прытокаў: Тарын, Чара, Шаман, Тургунча, Авіка, Укурум і інш.
Рака Алёкма — папулярны турыстычны маршрут. На берагах сустракаюцца старажытныя наскальныя надпісы.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Река Олёкма(руск.)
- Государственный водный реестр РФ(руск.)