Амедэа Авагадра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Амедэа Авагадра
Lorenzo Romano Amedeo Carlo Avogadro di Quaregna e Cerreto
Avogadro Amedeo.jpg
Дата нараджэння

9 жніўня 1776(1776-08-09)

Месца нараджэння

Турын

Дата смерці

9 ліпеня 1856(1856-07-09) (79 гадоў)

Месца смерці

Турын

Грамадзянства

Flag of Kingdom of Sardinia (1848).svg Сардзінскае каралеўства[d]

Навуковая сфера

Хімія

Вядомы як

Закон Авагадра

Подпіс

Подпіс

Commons-logo.svg Амедэа Авагадра на Вікісховішчы

Амедэ́а Авага́дра (граф італ.: Lorenzo Romano Amedeo Carlo Avogadro di Quaregna e Cerreto; 9 жніўня 1776, Турын — 9 ліпеня 1856, Турын) — італьянскі навуковец, фізік і хімік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў юрыдычную адукацыю, затым вывучаў фізіку і матэматыку. Член-карэспандэнт (1804), ардынарны акадэмік (1819), а затым дырэктар аддзялення фізіка-матэматычных навук АН у Турыне. У 1806-19 гадах выкладчык фізікі ўніверсітэцкага ліцэя, у 1820-22 і 1834-50 гадах прафесар Турынскага ўніверсітэта. Навуковыя працы Авагадра прысвечаны розным галінам фізікі і хіміі (электрычнасць, электрахімічная тэорыя, удзельныя цеплаёмістасці, капілярнасць, атамныя аб'ёмы, наменклатура хімічных злучэнняў і інш.). У 1811 годзе Авагадра прапанаваў гіпотэзу, згодна з якой малекулы простых газаў складаюцца з аднаго або некалькіх атамаў. На аснове гэтай гіпотэзы Авагадра даў фармулёўку аднаго з асноўных законаў ідэальных газаў (закон Авагадра) і спосаб вызначэння атамных і малекулярных мас. Малекулярная гіпотэза Авагадра не была прынятая большасцю фізікаў і хімікаў 1-й паловы 19 ст. Ад імя Авагадра названая ўніверсальная пастаянная (лік Авагадра) — лік малекул у 1 моле ідэальнага газу. Авагадра — аўтар арыгінальнага 4-томнага курсу фізікі, які з'яўляецца першым кіраўніцтвам па малекулярнай фізіцы, які ўключае таксама элементы фізічнай хіміі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі