Анатоль Іванавіч Белавус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Іванавіч Белавус
Дата нараджэння 1 студзеня 1951(1951-01-01) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1999)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль «За працоўную доблесць»
Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь

Анатоль Іванавіч Белавус (нар. 1 студзеня 1951, в. Драбушова, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне мікраэлектронікі. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2014), доктар тэхнічных навук (1999), прафесар (2001). Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь (2001).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1973 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут. З 1973 года працаваў у спецыяльным канструктарскім тэхналагічным бюро вытворчага аб’яднання «Інтэграл». У 2017 годзе стаў намесніка генеральнага дырэктара ААТ «Інтэграл»[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Работы ў галіне мікраэлектронікі, інфарматыкі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, ЗВЧ-радыёэлектронікі і бесправадной сувязі, кібербяспекі. Распрацаваў і рэалізаваў на практыцы метады праектавання складанафункцыянальных хуткадзейных мікрасхем з падвышанай надзейнасцю і нізкім энергаспажываннем, метады праектавання спецыялізаваных мікрасхем для бартавых электронных сістэм кіравання касмічных спадарожнікаў, балістычных ракет, крылатых ракет, у тым ліку метады праектавання мікрасхем, устойлівых да ўздзеяння радыяцыі. Даследаваў фізічныя механізмы ўздзеяння касмічнай радыяцыі і экстрэмальных тэмператур на мікрасхемы і паўправадніковыя прыборы, прызначаныя для працы ва ўмовах блізкага і далёкага космасу. Распрацаваў комплекс тэарэтычных і практычных метадаў праектавання базавых элементаў тэлекамунікацыйных прылад, адметнай прыкметай якіх з’яўляецца звышвысокая хуткасць апрацоўкі дадзеных, метады праектавання сістэм лічбавай апрацоўкі радыёлакацыйных сігналаў на аснове мікрапрацэсарных камплектаў. Даследаваў фізічныя механізмы і алгарытмы працы, праграмныя рашэнні, механізмы актывацыі, шляхі і спосабы ўкаранення ў мікрасхемы сістэм адказнага і стратэгічнага прызначэння праграмных і апаратных траянаў — тэхналагічнага базісу кіберзброі.

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 26 манаграфій, больш за 30 вучэбна-метадычных дапаможнікаў і брашур, больш за 140 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Основы схемотехники микроэлектронных устройств. — М., 2012 (в соавт.).
  • Полупроводниковая силовая электроника. — М., 2013 (в соавт.).
  • Космическая электроника : в 2 кн. — М., 2015 (в соавт.; перевод на англ.: Boston ; London, 2017).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]