Анатоль Іосіфавіч Майсеня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Іосіфавіч Майсеня
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 4 студзеня 1959(1959-01-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лістапада 1996(1996-11-12) (37 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар

Анатоль Іосіфавіч Майсеня (4 студзеня 1959 — 12 лістапада 1996) — беларускі журналіст і палітолаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 4 студзеня 1959 года ў вёсцы Вялікая Ліпа Нясвіжскага раёна ў сям’і настаўнікаў. Скончыў Мінскі дзяржаўны інстытут замежных моў і аспірантуру Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук Беларусі. Кандыдат філасофскіх навукаў[1]. Працаваў каментатарам на Беларускай тэлевізіі, карэспандэнтам інфармацыйных праграм ТСН і «Вести» па Беларусі, палітычным аглядальнікам «Народнай газеты».

З кастрычніка 1992 года — прэзідэнт Нацыянальнага цэнтра стратэгічных ініцыятыў «Усход-Захад». У 1995 годзе Майсеня балатаваўся на выбарах у Вярхоўны Савет 13 склікання.

Аўтакатастрофа[правіць | правіць зыходнік]

12 лістапада 1996 года па дарозе з канферэнцыі ў Італіі Анатоль Майсеня трапіў у аўтамабільную аварыю на шашы Брэст — Мінск і памёр па дарозе ў шпіталь. Паводле афіцыйнай версіі следства, Майсеня «не справіўся з кіраваннем» аўтамабілям і зрабіўся прычынцам аварыі.

Паводле неафіцыйнай версіі, аварыя магла быць падстроенай з мэтай забойства Майсені. У прыватнасці, як забойства абазначыў смерць Майсені тагачасны міністр унутраных спраў Юрый Захаранка[2]. Заява Захаранкі каталізавала плёткі пра тое, што забойства было арганізавана беларускімі ўладамі дзеля ліквідацыі ўплывовага апанента напярэдадні рэферэндума 1996 года.

Магіла Анатоля Майсені на Паўночных могілках

У 1996 годзе за артыкул «Беларусь во мгле» Беларуская асацыяцыя журналістаў пасмяротна ўзнагародзіла Анатоля Майсеню прэміяй за найлепшы аналітычны матэрыял.

Зноскі

  1. Неоконсерватизм как отражение кризиса современного буржуазного политического сознания в США : Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. филос. наук: 09.00.02 / Майсеня Анатолий Иосифович; Акад. наук Бел. ССР, Ин-т философии и права. — Мн., 1986. — 26 с.
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2010. Праверана 25 ліпеня 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]