Анатоль Антонавіч Гіруцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Антонавіч Гіруцкі
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1948(1948-10-23) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці пісьменнік, мовазнавец, філосаф
Навуковая сфера проза[1], мовазнаўства[1] і філасофія[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1991)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1993)
Альма-матар

Анатоль Антонавіч Гіруцкі (нар. 23 кастрычніка 1948, в. Смаляны, Коханаўскі раён[2], Віцебская вобласць) — беларускі навуковец, пісьменнік. Доктар філалагічных навук (1991), прафесар (1993).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 23 кастрычніка 1948 года ў вёсцы Смаляны Коханаўскага раёна. Бацька працаваў у міліцыі і па службе мусіў пераязджаць. Чатыры гады вучыўся ў школе ў Латвійскай ССР, пасля сям’я пераехала на радзіму бацькі. У 1963 годзе скончыў Сар’янскую школу[2].

Скончыў вучылішча чыгуначнікаў у Рызе, пасля паступіў у Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, дзе правучыўся два гады. Служыў тры гады ў ВМФ СССР[2].

У 1977 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1982 года працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце, з 1991 года — у Беларускім педагагічным інстытуце (з 1994 — загадчык кафедры тэорыі і гісторыі мовы).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе праблемы русістыкі, беларусістыкі, нейралінгвістыкі, рэлігіязнаўства, тэорыю і філасофію мовы.

Асноўныя працы: «Беларуска-рускі мастацкі білінгвізм: тыпалогія і гісторыя, моўныя працэсы» (1990), «Вазьмі маё слова…» (1990, сумесна з А. Я. Міхневічам), «Тайна імя» (1996), «Навука і рэлігія» (1999), «Нейралінгвістыка» (2008, сумесна з І. Гіруцкім) і інш.

Аўтар рамана «Армагедон» (2006), кнігі прозы «Адкрыццё» (2005) і «Паход» (2006)[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гіруцкі Анатоль Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 263. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Гіруцкі Анатоль Антонавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3 : Г-З. — С. 31-32.
  • Гируцкий Анатолий Антонович // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2010. — Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Книга 1. Абазовский — Кривоблоцкая. — С. 300. — 533 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0525-6.
  • Гируцкий Анатолий Антонович // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 3: Герасименко — Картель / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 896 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0382-9 (Т. 3)  — С. 40.
  • Старычонак, В. Да юбілею Анатоля Гіруцкага / В. Старычонак // Роднае слова. — 2008. — № 10. — С. 46.