Перайсці да зместу

Анатоль Васілевіч Багдановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Васілевіч Багдановіч
Дата нараджэння 28 жніўня 1888(1888-08-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 жніўня 1969(1969-08-02) (80 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анатоль Васілевіч Багдановіч (28 жніўня 1888, в. Мікольскае Дрысенскага павета Віцебскай губерні, цяпер в. Луначарскае Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці — 2 жніўня 1969, Херсон, Украіна) — беларускі і рускі мовазнавец, педагог.

Брат Генадзя Багдановіча. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта (1913). Настаўнічаў у Беларусі. З 1925 года пачаў друкавацца па пытаннях бел. мовазнаўства. З лютага 1926 г. дацэнт кафедры беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова ў Інбелкульце сакратар Арфаграфічнай камісіі, потым Камісіі беларускай літаратурнай мовы. Як лінгвіст высокай кваліфікацыі браў дзейсны ўдзел у стварэнні праектаў правапісу 1930 і 1933 гг. Не страціў навукова-пазнавальнага значэння і практычнай актуальнасці яго падручнік для тэхнікумаў і самаадукацыі «Беларуская мова». «Самавучыцель беларускай мовы» застаўся ў рукапісе. Пасля хвалі рэпрэсій супраць беларускай мастацкай і навуковай інтэлігенцыі, арышту брата Г. Багдановіча ў 1930 годзе пазбаўлены права выкладання ва ўніверсітэце. Пад пагрозай арышту ў 1934 годзе пакідае Беларусь. Працаваў у Астраханскім, Магнітагорскім, Краснадарскім педінстытутах, дзе выкладаў рускую мову. Падчас працы ў Краснадары ў суаўтарстве з іншымі педагогамі выдаў падручнік рускай мовы для адыгейскіх школ. Апошнія гады жыцця працаваў у Херсонскім педінстытуце на кафедры рускай мовы.

Зноскі