Анатоль Васілевіч Машынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Васілевіч Машынскі
Дата нараджэння 20 верасня 1937(1937-09-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 1996(1996-03-15) (58 гадоў)
Грамадзянства  СССР,  Беларусь
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера радыёфізіка, электроніка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар

Анатоль Васілевіч Машы́нскі[1] (20 верасня 193715 сакавіка 1996) — вучоны ў галіне радыёфізікі і электронікі, кандыдат фізіка-матэматычных навук (1970), прафесар (1993).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Мэрэфа (Харкаўская вобласць Украіны). У 1963 годзе скончыў Харкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1964 г. пачаў працу ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце (сучасны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі) асістэнтам на кафедры электронных, іонных і паўправадніковых прылад[2]. У 1985—1996 гг. займаў пасаду загадчыка кафедрай.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

А. В. Машынскаму належаць навуковыя працы па тэорыі дыфракцыі, прыкладной электрадынаміцы, матэматычным мадэліраванні фізічных працэсах у прыладах звышвысокай частаты. Кіраваў выкананнем кандыдацкіх дысертацый[2].

Сярод апублікаванага:

  • Дифракция электромагнитных волн на эллиптических цилиндрах, лентах и щелях : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.041 / А. В. Мошинский. — Минск, 1970.
  • Математическое моделирование краевой электродинамической задачи о волноводном стержневом излучателе с локальными импедансными нагрузками (1982).
  • Построение скалярной функции Грина для прямоугольного волновода с помощью функций Матье (1979).

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

  • Знак «Выдатнік народнай адукацыі БССР»[2]
  • Знак «За выдатныя поспехі ў працы» (Вышэйшая школа СССР)[2]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]