Анатоль Фёдаравіч Скамарошчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Анатоль Скамарошчанка)
Анатоль Фёдаравіч Скамарошчанка
Фатаграфія
Дата нараджэння 18 сакавіка 1954(1954-03-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 кастрычніка 2019(2019-10-01) (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
  • Сакрэт[d]
Грамадзянства
Жонка Ніна Мікалаеўна Чураба[d]
Дзеці Уладзімір Анатолевіч Скамарошчанка[d] і Марыяна Анатолеўна Скамарошчанка[d]
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Член у

Анатоль Фёдаравіч Скамарошчанка (18 сакавіка 1954, Гродна, Беларусь — 1 кастрычніка 2019, Гродна, Беларусь) — беларускі мастак, дызайнер інтэр’ераў і мэблі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19701974 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава, у 19761981 гадах вучыўся ў Беларускай акадэміі мастацтваў на аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва па спецыяльнасці «Кераміка».

З 1982 года жыў і працаваў у Гродне. Працаваў у мастацка-вытворчых майстэрнях у Гродне, аформіў басейн у адным з дзіцячых садоў горада і комплекс для адпачынку ВА «Азот»; керамічны рэльеф яго працы ўпрыгожвае хол ЖРЭУ Кастрычніцкага раёна г. Гродна. Ён таксама выканаў серыю рэльефаў інтэр’ера кафэ «Верас».

Член Саюза дызайнераў Беларусі з 1997 года.

Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках у Мінску, Гродне, Брэсце, Лідзе, Беластоку. Тры персанальныя выстаўкі ў г. Гродна.

Памёр 1 кастрычніка 2019 года. Развітанне адбылося 2-3 кастрычніка ў Пахавальнай зале на пр. Касманаўтаў у Гродне. 3 кастрычніка прайшла служба пройдзе ў Царкве Усіх Святых[1]. Пахаваны на гродзенскіх могілках «Сакрэт».

Працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, ЗША.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з мастачкай і мастацтвазнаўцам Нінай Чурабай, малодшай дачкой мастака Мікалая Чурабы[2], меў сына Уладзіміра (нар. 1982), графіка, дызайнера, мастака і фатографа, і дачку Марыяну (нар. 1987), дызайнера. Уладзімір у шлюбе з Кацярынай Таберкай мае дачку Дарыя і сына Даніла[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]