Гродна Азот
ААТ «Гродна Азот» | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | ААТ |
Заснаванне | 1963 |
Ранейшыя назвы |
ГВА «Азот» ГВРУП «ГПО Азот» |
Заснавальнікі | Савет Міністраў СССР |
Размяшчэнне |
![]() праспект Касманаўтаў, 100 |
Ключавыя постаці | Ігар Васільевіч Ляшэнка (генеральны дырэктар) |
Галіна | хімічная прамысловасць |
Прадукцыя | азот, аміяк, метанол, угнаенні, чысцячыя, мыючыя і ахоўныя сродкі |
Уласны капітал | 1 242 651,0 тыс. BYN (2017) |
Доўг | 636 689,0 тыс. BYN (2017) |
Абарот | ▲ 1 442 409,0 тыс. BYN (2017) [1] |
Аперацыйны прыбытак | ▲ 231 075,0 тыс. BYN (2017) |
Чысты прыбытак | ▲ 12 366,0 тыс. BYN (2017) |
Колькасць супрацоўнікаў | 7 562 чал. (2016) |
Аўдытар | BDO |
Падраздзяленні | філіял «Завод Хімвалакно» |
Матчына кампанія | канцэрн «Белнафтахім» |
Сайт | www.azot.by |
ААТ «Гродна Азот» — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны ў Беларусі. Уваходзіць у склад Беларускага дзяржаўнага канцэрну па нафце і хіміі (канцэрн «Белнафтахім»). Знаходзіцца па адрасе: Гродна, праспект Касманаўтаў, 100.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Прадпрыемства размешчана прыкладна ў двух кіламетрах на ўсход ад мяжы гарадской забудовы. Створана ў 1963 годзе як азотна-тукавы завод. З 1963 года пачалася вытворчасць аміяку і карбаміду. Пасля ўводу ў строй вытворчасці капралактама ў 1970 годзе завод ператвораны ў хімічны камбінат. У 1971 годзе прысвоена імя Сяргея Прытыцкага, адначасова ўведзены ў дзеянне цех аміяка і другая чарга цеху карбаміду. У 1975 годзе ператвораны ў Гродзенскае вытворчае аб’яднанне «Азот», у 1981 годзе ўзнагароджана ордэнам Дружбы народаў. Уключае 5 вытворчасцяў, 39 цахоў, 24 службы. Выпускае каля 50 відаў хімічнай прадукцыі, у тым ліку аміяк вадкі тэхнічны (976,8 тыс. тон у год), азотныя ўгнаенні (карбамід — 785 тыс. тон у год, карбаміда-аміячная сумесь (КАС) — 720 тыс. тон у год, сульфат амонія — 319 тыс. тон у год), метанол тэнічны (80 тыс. тон у год), капролактам (111,2 тыс. тон у год), паліва біядызельнае (200 тыс. тон у год) і двухвокіс вугляроду вадкі (24 тыс. тон у год).
З’яўляцца горадавызначальным прадпрыемствам. На сваім рахунку мае палац культуры, санаторый-прафілакторый, турыстычную базу, бібліятэкі, паліклініку, спартыўна-стралковы клуб, піянерскі лагер, дзіцячыя садкі, газету «Гродзенскі хімік», жаночы хакейны клуб «Рытм Азот».
Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года, вынікі якіх, як мяркуецца, былі сфальсіфікаваны, супрацоўнікі ААТ «Гродна Азот» падтрымалі пратэсты ў Беларусі і заклікі да нацыянальнай забастоўкі, аднак шмат з іх было затрымана і збіта міліцыянтамі[2][3]. На «Гродна Азоце» была найбольшая колькасць тых, хто падтрымаў страйк сярод усіх прадпрыемстваў краіны[2].
30 сакавіка 2021 года даччыная кампанія ААТ «Гродна Азот» абвясціла тэндэр на адгрузку сваіх тавараў. Адной з умоў тэндэру была магчымасць не адзначаць прыналежнасць грузу да ААТ «Гродна Азот». Гэта было выклікана пагрозай санкцый, паведамлялася ў тэндэрнай дакументацыі і СМІ[4].
Кіраўніцтва[5][правіць | правіць зыходнік]
- Аляксандр Аляксеевіч Лаўрычэнка (1 жніўня 1960 — 1 чэрвеня 1961)
- Іван Васільевіч Антонаў (1 чэрвеня 1961 — 30 лістапада 1965)
- Гімн Іванавіч Салаўёў (30 лістапада 1965 — 25 студзеня 1978)
- Уладзімір Андрэевіч Іваноў (25 студзеня 1978 — 10 ліпеня 1992)
- Валерый Валянцінавіч Лангоў (13 ліпеня 1992 — 9 лістапада 2004)
- Аляксандр Міхайлавіч Радзевіч (6 снежня 2005 — 26 чэрвеня 2009)
- Ігар Фёдаравіч Жылін (12 жніўня 2009 — 4 лютага 2011)
- Канстанцін Паўлавіч Маянаў (30 жніўня 2011 — 20 верасня 2017)
- Ігар Міхайлавіч Бабыр (21 верасня 2017 — 29 студзеня 2021)
- Ігар Васільевіч Ляшэнка (з 30 студзеня 2021)
Санкцыі[правіць | правіць зыходнік]
З 2006 года ААТ «Гродна Азот» і «Гродна Хімвалакно» (з перапынкамі[6][7][8][9][10]) знаходзяцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША за «падрыў дэмакратычнага працэсу»[11][12]. Апошняе ўключэнне было ў чэрвені 2021 года[13]. 9 жніўня 2021 года ў спіс быў уключаны генеральны дырэктар ААТ «Гродна Азот» Ігар Ляшэнка[10][14].
2 снежня 2021 года «Гродна Азот» і «Гродна Хімвалакно» трапілі ў чорны спіс Еўрасаюза[15]. 20 снежня кампаніі ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[16]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[17][18].
Зноскі
- ↑ Результаты финансово-хозяйственной деятельности (руск.) (недаступная спасылка). Открытое акционерное общество «Гродно Азот». Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2018. Праверана 5 лістапада 2018.
- ↑ а б «Рабы, все равно будете на нас работать». Как бастуют и разгоняют протесты на «Гродно Азоте» (руск.) . BBC World Service (30 кастрычніка 2020).
- ↑ Протесты в Беларуси: в Гродно ОМОН применил слезоточивый газ против демонстрантов .
- ↑ «Гродно Азот» применяет мошеннические схемы, чтобы уйти от санкций
- ↑ Директора
- ↑ John R. Liebman, Roszel Cathcart Thomsen II, James E. Bartlett III (2012) (in en). United States Export Controls. Wolters Kluwer(англ.) бел.. p. 2-45. ISBN 978-1-4548-0123-8.
- ↑ США пом'якшили санкції проти білоруських компаній (укр.) . Korrespondent.net(англ.) бел.. Праверана 21 ліпеня 2021.
- ↑ Санкции против Белоруссии .
- ↑ Robin Emmott. EU, U.S. temporarily ease some sanctions on Belarus (англ.) . Reuters (29 кастрычніка 2015). Праверана 21 верасня 2021.
- ↑ а б Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
- ↑ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
- ↑ Steven J. Woehrel (2011) (in en). Belarus: Background and U. S. Policy Concerns. Congressional Research Service(англ.) бел.. p. 12.
- ↑ Dėl tarptautinių sankcijų taikymo devynioms Baltarusijos įmonėms (літ.) . SEB bankas(ням.) бел. (2 чэрвеня 2021). Праверана 21 ліпеня 2021.
- ↑ США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.) . zerkalo.io (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
- ↑ ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам . Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
- ↑ Searching for subjects of sanctions
- ↑ Яшчэ некалькі еўрапейскіх краін далучыліся да пятага санкцыйнага пакета Еўразвязу, у тым ліку прарасійская Сербія . Наша Ніва (23 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (22 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гродно. Энциклопедический справочник / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1989. — [12] л. ил., 438 с. — (Белорус. Сов. Энцикл.).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- azot.by — афіцыйны сайт ААТ «Гродна Азот»
- Кампаніі паводле алфавіта
- Кампаніі, заснаваныя ў 1963 годзе
- Прадпрыемствы Гродна
- Хімічныя і нафтахімічныя кампаніі Беларусі
- Прадпрыемствы СССР
- Белнафтахім
- Вытворцы мінеральных угнаенняў
- Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)
- Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
- Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС