Анатоль Уладзіміравіч Рубанаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Уладзіміравіч Рубанаў
Дата нараджэння 17 лютага 1958(1958-02-17) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера філасофія, сацыялогія і гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар сацыялагічных навук (1994)
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомы як спецыяліст у галіне палітычнай сацыялогіі, сацыялогіі адукацыі, сацыяльнай псіхалогіі
Сайт ffsn.bsu.by/ru/personaln…

Анатоль Уладзіміравіч Руба́наў (нар. 17 лютага 1958, Мінск, БССР) — савецкі і беларускі і сацыёлаг, доктар сацыялагічных навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 17 лютага 1958 года ў горадзе Мінску.

Выпускнік гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1981 годзе некаторы час займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ва ўніверсітэце, адкуль быў прызваны для праходжання тэрміновай вайсковай службы ў Ваенна-марскі флот СССР.

З 1985 года з’яўляўся навуковым супрацоўнікам Мінскага інстытута культуры. З 1988 года працаваў у Акадэміі навук Беларусі: спачатку Інстытуце філасофіі і права, потым — у Інстытуце сацыялогіі Акадэміі навук Беларусі, з 1995 — вядучы навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. У 1988 годзе абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата філасофскіх навук на тэму «Творчая актыўнасць маладога інжынера ва ўмовах навукова-тэхнічнага прагрэсу»[1], у 1994 годзе — дысертацыю на суісканне навуковай ступені доктара сацыялагічных навук на тэму «Сацыяльны суб’ект: матывы і дзейнасць». З 1999 па 2006 гады — першы намеснік дырэктара Мінскага НДІ сацыяльна-эканамічных і палітычных праблем. З лютага 2006 года па студзень 2016 года працаваў дэканам факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Са студзеня 2016 года — прафесар кафедры сацыялогіі ФФСН Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова з 2007 года — галоўны рэдактар ​​часопіса «Філасофія і сацыяльныя навукі». Аўтар больш за 130 навуковых публікацый.

Сфера навуковых інтарэсаў[правіць | правіць зыходнік]

  • Сацыялогія масавых паводзін
  • Сацыялогія асобы і сацыяльнае развіццё
  • Сацыялогія горада
  • Сацыялогія адукацыі
  • Палітычная сацыялогія
  • Сацыялогія сацыяльных змен

Зноскі

  1. «Творчая актыўнасць маладога інжынера ва ўмовах навукова-тэхнічнага прагрэсу» (руск.). Расійская дзяржаўная бібліятэка (21 жніўня 2017). Праверана 21 жніўня 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]