Анатоль Іванавіч Храноўскі
Анатоль Храноўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 3 сакавіка 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 сакавіка 2020 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Анатоль Храноўскі (3 сакавіка 1934 — 31 сакавіка 2020) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў Канадзе. Сябра Рады БНР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 3 сакавіка 1934 года ў в. Талькаўшчына Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы. Бацька Іван Храноўскі за рознымі ўладамі працаваў загадчыкам па лесанарыхтоўцы, маці Любоў займалася домам. Брат Уладзімір памёр ад сур’ёзнай хваробы, меў сястру Зінаіду (потым жыла непадалёк ад Анатоля Храноўскага) і брата Івана, які пазней эміграваў у Брытанскую Калумбію.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны сям’я перасялілася ў Слонім. У сваіх успамінах Анатоль Храноўскі пісаў, што гэта было выклікана тэрорам партызанаў у вёсцы, а ў Слоніме было бяспечней, бо яго пільнавала беларуская паліцыя. Брат Іван Храноўскі быў завадовым у Саюзе беларускай моладзі пад кіраўніцтвам Барыса Суравага. Пад канец Другой сусветнай вайны разам з сям’ёй апынуўся ў Германіі, дзе пражыў пяць гадоў у лагерах для перамешчаных асоб.
У 1949 годзе па выкліку швагра сям’я эмігравала ў Канаду, у Манрэаль, дзе Анатоль Храноўскі правёў найбольш актыўную частку свайго жыцця. Першыя дзесяць год сям’я жыла бедна. Першы час Анатоль Храноўскі жыў у маленькім пакоі на сем чалавек, без аніякай дапамогі з боку дзяржавы. Працаваў на розных нізкакваліфікаваных работах, скончыў курсы чарцёжніка і потым дваццаць год займаў на фабрыцы функцыю інспектара: кантраляваў якасць вырабленай прадукцыі.
У 1989 годзе ён арганізаваў Згуртаванне Беларусаў у Квебеку, якое ўзначальваў на працягу 25 гадоў. Кожны год у Манрэалі арганізоўваў угодкі 25 сакавіка, куды таксама часам прыязджалі беларусы з Атавы і Таронта. Сябры Згуртавання беларусаў Квебека прымалі ўдзел у палітычных акцыях пратэсту ў Манрэалі і Атаве. Так, 17 кастрычніка 1999 года і 16 сакавіка 2000 года больш як 20 прадстаўнікоў з Атавы, Манрэаля і Таронта ўдзельнічалі ў пікетах «Марш Свабоды» каля амбасады Беларусі ў сталіцы Канады, а 6 красавіка 2003 года ў Атаве каля пасольства Расіі адбылася дэманстрацыя супраць планаванага аднаўлення саюза Расіі і Беларусі.
У 1993 годзе быў удзельнікам I з’езду беларусаў свету.
Пры ягоным непасрэдным удзеле беларусы былі прадстаўлены на розных канадскіх значных падзеях і мерапрыемствах. Дзякуючы ягоным намаганням і з яго ініцыятывы быў арганізаваны беларускі куточак у Saint Joseph Oratorium (Манрэаль), беларуская частка выстаўкі ў музеі розных культур у Rawdon. Выдаваў друкаваны часопіс «Прамень», які рэгулярна рассылаў за кошт уласных сродкаў. Дапамагаў беларусам матэрыяльна, таксама ў выданні кніг. Перадаў некалькі соцень кніг са сваёй бібліятэкі ў Цэнтр беларускіх даследаванняў у Канзасе. У вольны час маляваў карціны. Напісаў невялікія ўспаміны «Канада ў рэбры ўлезла ды з рэбраў вылезла» для кнігі Аляксандра Адзінца «Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў: зборнік успамінаў».
Пераехаў у невялікі гарадок Сатан . У 2019 годзе быў узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[1].
Памёр 31 сакавіка 2020 года.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Сям’я Анатоля Храноўскага таксама прымала актыўны ўдзел у жыцці беларусаў у Манрэалі і Квебеку. Жонка Крысціна, полька народжаная ў Францыі, добра размаўляла па-беларуску і дапамагала мужу ў выданні часопісу «Прамень». Пакінуў пасля сябе жонку Крысціну, дачок Ларысу і Алёну, сыноў Антона і Рыгора, унукаў.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У 2008 годзе Пётр Мурзёнак яшчэ пры жыцці Анатоля Храноўскага прысвяціў яму твор «НАДЗЕЯ (ода)».
- У 2020 годзе Пётр Мурзёнак з прычыны смерці Анатоля Храноўскага напісаў некралог на старонцы Згуртавання Беларусаў Канады[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец. — Мн.: Медисонт, 2007. — 704 с., [28] с. іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: Кніга 11).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- 80 год споўнілася АНАТОЛЮ ІВАНАВІЧУ ХРАНОЎСКАМУ Архівавана 20 верасня 2020.
- Асобы
- Нарадзіліся 3 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (1920—1940)
- Памерлі 31 сакавіка
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў правінцыі Квебек
- Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
- Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
- Постаці беларускай эміграцыі
- Імігравалі ў Канаду з Беларусі
- Беларусы ў Канадзе
- Нарадзіліся ў Слонімскім раёне