Андрамеда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Андрамеда, міфалогія)
Андрамеда
Ἀνδρομέδα
Персей і Андрамеда
Персей і Андрамеда
Міфалогія Старажытнагрэчаская міфалогія
Пол жанчына[1]
Бацька Кефей
Маці Касіяпея
Муж Персей
Дзеці Gorgophone[d][2][1], Перс[1], Electryon[d][1], Heleus[d][1], Sthenelus[d][3][1], Mestor[d][1], Autochthe[d], Cynurus[d] і Alcaeus[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андраме́да (стар.-грэч.: Ἀνδρομέδα) — у грэчаскай міфалогіі[4][5] дачка эфіопскага цара Кефея і Касіяпеі.[6]

Калі Касіяпея аднойчы пахвалілася, што яна пераўзыходзіць прыгажосцю нерэід, абураныя багіні звярнуліся да Пасейдона просьбай адпомсціць ёй, і ён наслаў марскую пачвару на Эфіопію, якая пагражала гібеллю падданым Кефея. Аракул Амона абвясціў, што краіна вызваліцца ад пачвары, калі Кефей прынясе Андрамеду ў ахвяру пачвары, і жыхары краіны прымусілі цара пагадзіцца на гэту ахвяру. Прыкутая да скалы, Андрамеда была аддадзена пачвары.

Але яе ўбачыў Персей і, уражаны яе прыгажосцю, выклікаўся забіць пачвару, калі яна пагодзіцца выйсці за яго замуж. Бацька з радасцю даў на гэту згоду і Персей здзейсніў свой небяспечны подзвіг, паказаўшы галаву Гаргоны Медузы пачвары, тым самым ператварыўшы яе ў камень. Паводле іншай версіі пачвара была забіта мячом Гермеса — тым жа самым, якім Персей забіў Гаргону Медузу.

Некаторыя аўтары пераносяць яе прыгоды ў Іопу (гэта значыць Яфу, на ўзбярэжжа Міжземнага мора).[7]

Паводле версіі Еўрыпіда, ні бацька, ні маці не змаглі прымусіць яе пакінуць айчыну і пайсці за Персеем.[8] Паводле большасці аўтараў, яна стала царыцай Мікенаў і нарадзіла Персею некалькіх дзяцей.

Андрамеда ў мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Персей і Андрамеда. Фрэска з дома Дыяскураў у Пампеях. 65-70 н.э.
«Андрамеда прыкутая да скалы». Гюстаў Дарэ

Андрамеда — дзеючая асоба п’есы (сатырычнай драмы) Сафокла «Андрамеда» (фр. 126—129 Рат), трагедый Еўрыпіда[9], Фрыніха Малодшага, Лікафрона, Лівія Андроніка, Энія і Акцыя «Андрамеда», а таксама камедыі Антыфана «Андрамеда».

Тэма выратавання Андрамеды адлюстравана ў літаратуры — у творах Лопэ дэ Вэгі, Г. Сакса, П. Кальдэрона, і выяўленчым мастацтве — на малюнках на антычных вазах, фрэсках у Пампеі, палотнах П'ера дзі Козіма, Тыцыяна, Рубенса, Рэмбранта, Шасерыё і Дарэ і інш. Сюжэт гэтага міфа выкарыстана і музыцы К. Мантэвердзі, Л. Росі, Гендэлем, Гайднам, Цынгарэлі, Жакам Іберам і інш.

Таксама міф паслужыў сюжэтам для драмы Карнеля «Андрамеда» (1650) і оперы Люлі «Персей» (1682).

Арыёста выкарыстаў сюжэт пра Персея і Андрамеду ў сваёй паэме «Апантаны Роланд»: адзін з яе эпізодаў (Руджэра, які вызваляе Анжаліку) цалкам дублюе эпізод Персея і Андрамеды. На сюжэт Арыёста, у сваю чаргу, напісана адна з самых знакамітых карцін Энгра.

Міф лёг у аснову фільмаў «Бітва тытанаў» (1981) і «Бітва тытанаў» (2010).

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д е ё ж Encyclopedia of Ancient Deities — 1 — Jefferson: McFarland & Company, 2000. — P. 52. — 597 p. — ISBN 0-7864-0317-9
  2. Любкер Ф. Perseus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1012–1014.
  3. Обнорский Н. П. Сфенел // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXII. — С. 411.
  4. Мифы народов мира. М.: 1991-92. В 2-х тт. Т. 1. С. 82
  5. Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М.: 2001. В 3-х тт. Т. 1. С. 106
  6. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 4, 3-5
  7. Страбон. Геаграфія I 2, 35. С. 43; XVI 2, 28. С. 759
  8. Гігін. Астраномія II 11
  9. Арыстафан. Жанчыны на свяце Фесмафорый 1009—1077: пародыя на яе
  10. Псеўда-Эратасфен. Катастэрызмы 17

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]