Раднікі (Ваўкавыскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Раднікі
Сталовая
Сталовая
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
да 1969Дзякі
Насельніцтва
290 чалавек (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1512
Паштовы індэкс
231909
Аўтамабільны код
4
Раднікі на карце Беларусі ±
Раднікі (Ваўкавыскі раён) (Беларусь)
Раднікі (Ваўкавыскі раён)
Раднікі (Ваўкавыскі раён) (Гродзенская вобласць)
Раднікі (Ваўкавыскі раён)

Раднікі́[1] (трансліт.: Radniki, руск.: Родники, былая назва Дзякі) — вёска ў Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гнезнаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 17 км у напрамку на захад ад Ваўкавыска, за 85 км ад Гродна, за 6 км ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Мсцібава[2]. Каля вёскі працякае рака Навумка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з XVII стагоддзя. У 1796 годзе фальварак і вёска, складалі Дзякоўскае староства, належалі Антонію Ганеўскаму. У 1914 годзе 63 двары, 400 жыхароў. Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Шылавіцкага сельсавета[3].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Ёсць крама, аддзяленне сувязі, фельчарка-акушэрскі пункт, клуб, бібліятэка, пачатковая школа на 30 месцаў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1914 год — 63 двары, 400 жыхароў.
  • 2001 год — 333 жыхары, 122 двары[2].
  • На 01.01.2004 г. 125 двароў, 343 жыхары.
  • На 01.01.2007 г. 290 жыхароў.

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. а б БелЭн 2001.
  3. «О решении вопросов административно-территориального устройства Волковысского района». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 196 Архівавана 22 студзеня 2021. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]