Перайсці да зместу

Андрэй Антонавіч Парцянка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Антонавіч Парцянка
Дата нараджэння 23 лютага 1906(1906-02-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 студзеня 1945(1945-01-29) (38 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 1939—1940, 1941—1945
Званне малодшы сяржант
Бітвы/войны Савецка-фінляндская вайна, 1939—1940, Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
Медаль «За адвагу» Медаль «За адвагу»

Андрэй Антонавіч Парця́нка (23 лютага 1906 — 29 студзеня 1945) — удзельнік Савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1945, пасмяротна).

А. А. Парцянка нарадзіўся ў вёсцы Дуброўка Магілёўскай губерні (зараз у Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Працаваў у калгасе. У 1939—1940 гг. праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. Пасля звальнення са службы жыў у вёсцы Карэннае Венгераўскага раёна Новасібірскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну на фронце з ліпеня 1941 г. У баях пад Смаленскам быў паранены і трапіў у палон. Уцёк з палону на тэрыторыі Беларусі, прабраўся ў родную вёску і потым пайшоў у партызаны. Быў кулямётчыкам, мінёрам, разведчыкам у 1-й Беларускай партызанскай брыгадзе. Пасля цяжкага ранення ў канцы 1943 г. быў вывезены на Вялікую зямлю. Пасля лячэння ў шпіталі ў Смаленску А. А. Парцянка быў зноў прызваны на вайсковую службу. Удзельнік баёў на 1-м Прыбалтыйскім фронце са снежня 1944 г.

Кулямётчык малодшы сяржант А. А. Парцянка вызначыўся у баях на тэрыторыі Усходняй Прусіі. 29 студзеня 1945 г. з групай байцоў пераправіўся цераз заліў Курыш Хаф[1] (Куршскі заліў), на касе Курыш Нерунг удзельнічаў у адбіцці 6 контратак праціўніка[1]. Застаўшыся адзін з разліку, агнём з адкрытай пазіцыі садзейнічаў адбіццю контратакі праціўніка. Загінуў у гэтым баі.

Пахаваны на хутары Алексіне (за 10 км ад Клайпеды).

  • У 1964 годзе імем Героя названая школа на радзіме ў вёсцы Дуброўка Крупскага раёна[2].
  • Барэльеф у вёсцы Дуброўка на адной з стэл помніка землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
  • У гонар А. А. Парцянка названая адна з вуліц у пасёлку Венгерава і школа ў сяле Паўлава Венгераўскага раёна Новасібірскай вобласці.

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 11. — С. 148. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 11).