Дуброўка (Крупскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дуброўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 181 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Паштовыя індэксы
222033
Аўтамабільны код
5
СААТА
6230840026
Дуброўка на карце Беларусі ±
Дуброўка (Крупскі раён) (Беларусь)
Дуброўка (Крупскі раён)
Дуброўка (Крупскі раён) (Мінская вобласць)
Дуброўка (Крупскі раён)

Дубро́ўка[1] (трансліт.: Dubroŭka, руск.: Дубровка) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вёска знаходзіцца ў вельмі маляўнічым месцы каля лесу. У вёсцы ёсць невялікае возера Зуёнкава. У 3 кіламетрах ад Дуброўкі размешчана возера Сялява.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Некалі вёска належала Сапегу.

Да 26 жніўня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Дубоўскага сельсавета[2], да 28 ліпеня 1966 года — у склад Вялікахальнявіцкага сельсавета[3]. У Савецкі час быў калгас. Раней у вёсцы былі: школа, дзіцячы сад «Дубравушка», магазін, камбінат бытавога абслугоўвання, збожжаток, майстэрні, бухгалтэрыя; будаваліся кафэ, ФАП, ферма, пошта, клуб, бібліятэка, музычная школа.

Каля 2004 года калгас аб'ядналі з Халопеніцкім. Фактычна пачаўся заняпад вёскі. У 2008 годзе зачынілі школу, некалькімі гадамі раней — дзіцячы сад. У 2010 годзе зачынілі пошту. На 2015 год тут працуе толькі магазін, ФАП аб'яднаны клуб і бібліятэка, магчыма, часткова збожжаток і прыязджае паштовая машына.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

На 2015 год у вёсцы пражывае 14 дзяцей да 18 гадоў. У цяперашні час вёска шырока выкарыстоўваецца дачнікамі: дачнымі сталі ўжо каля 7 дамоў.

Выдатныя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ду́браўка
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 148. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 12).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]