Андрэй Васілевіч Бурсаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Васілевіч Бурсаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 жніўня 1976(1976-08-21) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, мастак, перакладчык, фатограф
Гады творчасці з 1995
Мова твораў беларуская
Прэміі

Дэбют[d] (2000)

Андрэй Васілевіч Бурсаў (нар. 21 жніўня 1976, Мінск, Беларусь) — беларускі паэт, мастак[1], фатограф і перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1986—1990 гадах вучыўся ў Мінскай дзіцячай мастацкай школе (два гады ў МДМШ № 2, потым два гады ў МДМШ № 3). У 1994—1999 гадах на перакладчыцкім факультэце Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

У 1997—1999 гадах друкаваўся ў газеце «Наша Ніва», часопісах «Першацвет» і «ARCHE».

Брытанскі філолаг-славіст Арнольд Мак-Мілін называў Арцёма Кавалеўскага і Андрэя Бурсава як два прыклады постмадэрнай беларускай паэзіі, даследчык адзначаў: «Бурсаў — паэт не просты і не лёгкі, асабліва праз яго вакабуляр, які злучае ў сабе розныя слоўцы: архаізмы і дыялектызмы, жаргон і слэнг, а таксама вульгарызмы. Да таго ж і правапіс аўтара падаецца даволі мудрагелістым, калі не сказаць эксцэнтрычным. Нават у тым, як самі вершы выглядаюць на паперы, адчуваецца яскравы індывідуальны стыль»[2][3].

У 2015 годзе Андрэя Бурсава не прынялі ў Саюз беларускіх пісьменнікаў[4][5]. Паводле літаратуразнаўца Віктара Жыбуля:

«А ўвогуле, у нас моўных эксперыментатараў не вельмі любяць. Скажам, цікавага паэта Андрэя Бурсава не прынялі ў Саюз беларускіх пісьменнікаў галоўным чынам таму, што ён напаўняе свае вершы рэдкімі дыялектызмамі і аўтарскімі неалагізмамі і, мала таго, абедзве свае кнігі выдаў у аўтарскай арфаграфіі. Дый ягонага славутага папярэдніка Янку Юхнаўца прызнавалі далёка не ўсе»[6].

Аўтар двух зборнікаў паэзіі, прозы і перакладаў «Дзівін»[7][8] (2002) і «Празнеб’е»[9][10] (2009). Бурсаў называе свае вершы «граняслоўямі», у слоўніку старабеларускай мовы «Сіноніма славенароская» XVII ст. слова даецца як сінонім да «верш»[11][12].

Перакладае мастацкую і навукова-даследчыцкую літаратуру з і на беларускую і англійскую мовы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Выставы[правіць | правіць зыходнік]

  • 10.05.2002 — Прэзентацыя-1 кнігі «Дзівін» (вершы, фатаграфіі, хэпенінг). Галерэя ЕГУ (Мінск)[13],
  • 26.06.2002 — Фота-варажба (прэзентацыя-2 кнігі «Дзівін» (вершы, фатаграфіі, хэпенінг)). Галерэя ЕГУ (Мінск)[14],
  • 2007 — Персанальная выстава «Першаклад» (жывапіс, вершы, пазлы). Галерэя «Падземка» (Мінск)[15],
  • 2009 — Персанальная выстава «Златадзён» (жывапіс, вершы). Музей гісторыі беларускай літаратуры (Мінск)[16].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Будзьма беларусамі! » Карціна дня: “Барацьбіт” Андрэя Бурсава. budzma.org. Праверана 4 верасня 2023.
  2. McMillin 2007.
  3. McMillin 2010.
  4. Учора адбылося пасяджэньне Прыёмнай камісіі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў | ВКонтакте. БУМ-БАМ-ЛІТ. Праверана 5 верасня 2023.
  5. Андрэй Бурсаў. БАЗЫЛІШАК | ВКонтакте. БУМ-БАМ-ЛІТ. Праверана 5 верасня 2023.
  6. Скарапанава 2018.
  7. Дзівін / Dzivin (2002) | Facebook. www.facebook.com. Праверана 4 верасня 2023.
  8. Бурсаў, А.. Дзівін: Граняслоўі, 1995-2002 / Андрэй Бурсаў. - Мн. : СПб. : ООО "Нев. простор", 2002. - 151 с.(нявызн.). e-catalog.nlb.by (27 красавіка 2002). Праверана 5 верасня 2023.
  9. Празнеб’е / Praźniebïe (2009) | Facebook. www.facebook.com. Праверана 4 верасня 2023.
  10. Бурсаў, А.. Празнеб'е: (граняслоўі, 1997―2009): [зборнік / Андрэï Бурсаў. - Менск [Мінск] : Вялікае Князтва, 2009. - 98, [1] с.](нявызн.). e-catalog.nlb.by (27 красавіка 2009). Праверана 5 верасня 2023.
  11. Скан фрагмента "Сінонімы славенароскай" | Facebook. www.facebook.com. Праверана 4 верасня 2023.
  12. Частина 1. Букви А-З. Синоніма славеноросская.. izbornyk.org.ua. Праверана 4 верасня 2023.
  13. Прєзєнтацыя-1 кнігі «Дзівін» (вершы, здымкі, хэпенінг). Галерэя EГУ (Мінск) | Facebook. www.facebook.com. Праверана 4 верасня 2023.
  14. Прєзєнтацыя-2 кнігі «Дзівін» (вершы, здымкі, хэпенінг). Галерэя EГУ (Мінск) | Facebook. www.facebook.com. Праверана 4 верасня 2023.
  15. Выстава Андрэя Бурсава «Першаклад» | Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў . www.nastaunik.info. Праверана 4 верасня 2023.
  16. Будзьма беларусамі! » Адкрыццё выставы Андрэя Бурсава “Златадзён”. budzma.org. Праверана 4 верасня 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]