Андрэй Пятровіч Звягінцаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Андрэй Звягінцаў)
Андрэй Пятровіч Звягінцаў
руск.: Андре́й Петро́вич Звя́гинцев
Рэжысёр Андрэй Звягінцаў у 2009 годзе на прэзентацыі кнігі «Майстар-клас Андрэя Звягінцава».
Рэжысёр Андрэй Звягінцаў у 2009 годзе на прэзентацыі кнігі «Майстар-клас Андрэя Звягінцава».
Дата нараджэння 6 лютага 1964(1964-02-06)[1] (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст
Кар’ера 2000 – сапр. час
Узнагароды
IMDb ID 1168657
az-film.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэ́й Пятро́віч Звя́гінцаў (руск.: Андре́й Петро́вич Звя́гинцев; 6 лютага 1964) — расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Новасібірску. Тамсама ў 1984 годзе скончыў акцёрскі факультэт тэатральнай вучэльні (майстэрня Л. Бялова). У далейшым пераехаў у Маскву, дзе ў 1990 годзе скончыў акцёрскі факультэт ГІТІСа (майстэрня Я. Лазарава).

У далейшым удзельнічаў у тэатральных пастаноўках («Гульня ў класікі» (1993), «Месяц у вёсцы» (1997)), здымаўся ў кіно ў эпізодах. У 2000 дэбютаваў як рэжысёр.

Найбольшую вядомасць атрымаў пасля выхаду фільма «Вяртанне» (2003), які атрымаў дзве кінапрэміі «Ніка», двух «Залатых ільвоў» (як найлепшы фільм і найлепшы рэжысёрскі дэбют), двух «Залатых арлоў».

Быў жанаты з актрысай Ірынаю Грынёвай. Пражылі разам 6 гадоў, пасля чаго разлучыліся.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2000
кар «Бусідо» (кінаальманах «Чорны пакой») руск.: Бусидо рэжысёр, выканаўчы прадзюсар
2000
кар «Obscure» (кінаальманах «Чорны пакой») Obscure рэжысёр, выканаўчы прадзюсар
2000
кар «Выбар» (кінаальманах «Чорны пакой») руск.: Выбор рэжысёр, выканаўчы прадзюсар
2003
ф «Вяртанне» руск.: Возвращение рэжысёр
2007
ф «Выгнанне» руск.: Изгнание рэжысёр, сцэнарыст
2009
кар «Апокрыф» (кінаальманах «New York, I Love You») руск.: Апокриф рэжысёр, сцэнарыст
2011
ф «Алена» руск.: Елена рэжысёр, сцэнарыст
2011
кар «Таямніца» (кінаальманах «Эксперымент 5IVE») руск.: Тайна рэжысёр
2014
ф «Левіяфан» руск.: Левиафан рэжысёр, сцэнарыст
2017
ф «Нелюбоў» руск.: Нелюбовь рэжысёр, сцэнарыст

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Кінапрэмія / Кінафестываль Год Фільм(ы) Катэгорыя Вынік
Канскі кінафестываль[4][5] 2007 «Выгнанне» «Залатая пальмавая галіна» Намінацыя
2011 «Алена» Прэмія «Асаблівы погляд» Намінацыя
2011 «Алена» Праграма «Асаблівы погляд» — Спецыяльны прыз журы Перамога
2014 «Левіяфан» «Залатая пальмавая галіна» Намінацыя
2014 «Левіяфан» «Найлепшы сцэнарый» Перамога
2017 «Нелюбоў» «Залатая пальмавая галіна» Намінацыя
2017 «Нелюбоў» «Прыз журы» Перамога

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  4. Andrei ZVIAGUINTSEV – Festival de Cannes (англ.). Праверана 14 сакавіка 2018.(недаступная спасылка)
  5. Andrey ZVYAGINTSEV – Festival de Cannes (англ.). Праверана 14 сакавіка 2018.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дыхание камня: Мир фильмов Андрея Звягинцева. — Новое литературное обозрение, 2014. — 456 p. — ISBN 978-5-4448-0083-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]