Андрэй Пятровіч Звягінцаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Пятровіч Звягінцаў
Андре́й Петро́вич Звя́гинцев
Andrew Zvyagintzev.jpg
Дата нараджэння: 6 лютага 1964(1964-02-06)[1] (55 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Сцяг СССР СССР
Сцяг Расіі Расія
Адукацыя:
Прафесія: кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст
Кар'ера: 2000 – сапр. час
Узнагароды: «Залаты леў» (2003)
«Прыз за лепшы сцэнарый Канскага кінафестывалю» (2014)
«Залаты глобус» (2015)
«Ніка» (2004, 2012)
IMDb: ID 1168657
az-film.com
Commons-logo.svg Андрэй Пятровіч Звягінцаў на ВікіСховішчы

Андрэ́й Пятро́віч Звя́гінцаў (руск.: Андре́й Петро́вич Звя́гинцев; 6 лютага 1964) — расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Новасібірску. Там жа ў 1984 годзе скончыў акцёрскі факультэт тэатральнага вучылішча (майстэрня Л. Бялова). У далейшым пераехаў у Маскву, дзе ў 1990 годзе скончыў акцёрскі факультэт ГІТІСа (майстэрня Я. Лазарава).

У далейшым удзельнічаў у тэатральных пастаноўках («Гульня ў класікі» (1993), «Месяц у вёсцы» (1997)), здымаўся ў кіно ў эпізодах. У 2000 дэбютаваў як рэжысёр.

Найбольшую вядомасць атрымаў пасля выхаду фільма «Вяртанне» (2003), які атрымаў дзве кінапрэміі «Ніка», двух «Залатых ільвоў» (як лепшы фільм і за лепшы рэжысёрскі дэбют), двух «Залатых арлоў».

Быў жанаты на актрысе Ірыне Грынёвай. Пражылі разам 6 гадоў, пасля чаго расталіся. У 2010 годзе Грынёва афіцыйна выйшла замуж за М. Шабаліна.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2000
кар «Бусідо» (кінаальманах «Чорны пакой») руск.: Бусидо рэжысёр, выканаўчы прадзюсар
2000
кар «Obscure» (кінаальманах «Чорны пакой») Obscure рэжысёр, выканаўчы прадзюсар
2000
кар «Выбар» (кінаальманах «Чорны пакой») руск.: Выбор рэжысёр, выканаўчы прадзюсар
2003
ф «Вяртанне» руск.: Возвращение рэжысёр
2007
ф «Выгнанне» руск.: Изгнание рэжысёр, сцэнарыст
2009
кар «Апокрыф» (кінаальманах «New York, I Love You») руск.: Апокриф рэжысёр, сцэнарыст
2011
ф «Елена» руск.: Елена рэжысёр, сцэнарыст
2011
кар «Таямніца» (кінаальманах «Эксперымент 5IVE») руск.: Тайна рэжысёр
2014
ф «Левіяфан» руск.: Левиафан рэжысёр, сцэнарыст
2017
ф «Нелюбоў» руск.: Нелюбовь рэжысёр, сцэнарыст

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Кінапрэмія / Кінафестываль Год Фільм(ы) Катэгорыя Вынік
Канскі кінафестываль[3][4] 2007 «Выгнанне» «Залатая пальмавая галіна» Намінацыя
2011 «Елена» Прэмія «Асаблівы погляд» Намінацыя
2011 «Елена» Праграма «Асаблівы погляд» — Спецыяльны прыз журы Перамога
2014 «Левіяфан» «Залатая пальмавая галіна» Намінацыя
2014 «Левіяфан» «Лепшы сцэнарый» Перамога
2017 «Нелюбоў» «Залатая пальмавая галіна» Намінацыя
2017 «Нелюбоў» «Прыз журы» Перамога

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дыхание камня: Мир фильмов Андрея Звягинцева — Новое литературное обозрение, 2014. — 456 p. — ISBN 978-5-4448-0083-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]