Андрэй Русланавіч Кудравец
Поўнае імя | Андрэй Русланавіч Кудравец | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
2 верасня 2003[1] (21 год) |
||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||
Рост | 191 см | ||||||||||||
Вага | 84 кг[1] | ||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб | Дынама (Масква) | ||||||||||||
Нумар | 47 | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Андрэй Кудравец (нар. 2 верасня 2003, Барысаў) — беларускі футбаліст, брамнік расійскага клуба «Дынама» з Масквы і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец ДЮСШ-2 горада Барысава, з канца 2019 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. Да сезона 2020 ужо рыхтаваўся разам з асноўнай камандай, трывала прыцягваўся да складу ў якасці рэзервовага брамніка, гуляў таксама за дубль. Дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ 29 жніўня 2020 года ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (5:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме.
Сезон 2021 распачаў рэзервовым брамнікам барысаўчан, а 17 красавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе пасля таго, як на размінцы перад сустрэчай з «Энергетыкам-БДУ» (2:1) траўму атрымаў асноўны брамнік БАТЭ Антон Чычкан. У далейшым у сезоне 2021 чаргаваўся ў браме з Чычканам, а ў 2022 годзе стаў асноўным брамнікам БАТЭ.
У красавіку 2023 года падоўжыў пагадненне з барысаўскім клубам да канца 2024 года[2]. У жніўні 2023 года перайшоў у маскоўскае «Дынама», падпісаўшы пяцігадовы кантракт, але пры гэтым застаўся ў БАТЭ да канца сезона 2023[3]. У снежні 2023 года пакінуў БАТЭ[4].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Расіі (1:6).
17 лістапада 2022 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Сірыі (1:0).
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2021
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2022
- Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі: 2022
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2022
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2019 | дубль | БАТЭ | 2 | −1 | |
2020 | дубль | БАТЭ | 19 | −33 | |
2021 | Д1 | БАТЭ | 13 | −13 | |
2022 | Д1 | БАТЭ | 25 | −16 | |
2023 | Д1 | БАТЭ | 21 | −22 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в https://fcbate.by/team/base/1
- ↑ Кудравец продлил контракт с БАТЭ (руск.). football.by (29 красавіка 2023). Праверана 1 мая 2023.
- ↑ Вратарь БАТЭ Кудравец подписал 5-летний контракт с московским "Динамо" (руск.). football.by (18 жніўня 2023). Праверана 19 жніўня 2023.
- ↑ Андрей Кудравец, Валерий Бочеров и Дмитрий Антилевский покинули БАТЭ (руск.). Афіцыйны сайт барысаўскага БАТЭ (28 снежня 2023). Праверана 18 студзеня 2024.