Андрэ ле Брун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэ ле Брун
Дата нараджэння 1737[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 1811(1811-09-30)[2]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэ ле Брун (Лебрэн) (фр.: André Le Brun; 1737, Парыж — 30 верасня 1811, Вільня) — прыдворны скульптар польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Алегорыі Справядлівасці і Міра з гербом Рэчы Паспалітай, у Мармуровым зале Каралеўскага замка ў Варшаве (1771)
Андрэ ле Брун. Бюст караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей.

Франка-фламандскага паходжання. Вучань Жана-Батыста Пігаля. У 1755 годзе выйграў Гран-пры французскай Акадэміі жывапісу і скульптуры.

З 1759 года навучаўся у Французскай акадэміі ў Рыме, таксама стаў чальцом рымскай акадэміі святога Лукі. Яго стыль сфармаваўся пад уплывам рымскага барока. Быў адным з дызайнераў версальскага парка.

У 1768 годзе, дзякуючы садзейнічанню мадам Марыі Тэрэзы Жафрэн, стаў прыдворным мастаком караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1768—1795 гадах меў тытул «першага скульптара» караля і кіраваў скульптурнай майстэрняй у Каралеўскім замку ў Варшаве.

Будучы ў Польшчы быў схільны да класіцызму. Пасля адрачэння караля пераехаў з ім у Гродна[4], а потым у Пецярбург, у надзеі на пазіцыю прыдворнага скульптара пры імператарскім двары.

Акрамя Рэчы Поспалітай, у 1795—1803 гадах плённа працаваў у Санкт-Пецярбургу.

З 1803 года ў якасці прафесара працаваў на кафедры скульптуры і работы па каменю ў імператарскім Віленскім універсітэце.

Андрэ Жан ле Брун памёр у Вільні ў 1811 году.[5]

Выбраныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Бюст гетмана Стэфана Чарнецкага
Конная статуя польскага караля Яна III Сабескага[6]

Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей

У экспазіцыі Новага замку знаходзіцца бюст польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, выраблены ў 1784 годзе для дамініканскага касцёла ў Гродна[7].

Іншыя працы:

У Луўры маюцца тры работы Ле Бруна
  • Тры танцуючых маладых жанчыны, адзетых у антычным стылі
  • Алегарычная кампазіцыя Афіны
  • Нептун з трохзубам у багата упрыгожаным медальёне
У Каралеўскім замку ў Варшаве
  • рад дэкаратыўных скульптур, у тым ліку, алегорыі Справядлівасці і Міру, якія падтрымліваюць шчыт з гербом Рэчы Паспалітай, у Мармуровым зале палаца (1771)
  • рад дэкаратыўных скульптур Вялікага зала (у суаўтарстве з Якубам Манальдзі), у тым ліку, статуі Апалона і Мінервы (каля 1778 года)
  • статуя Славы і большасць адлітых у бронзе (13) бюстаў праслаўленых палякаў у Рыцарскім зале.

Таксама:

  • скульптуры «Танцуючыя сатыры» і «Вакханка» у Лазенках (створаны ў час знаходжання Ле Бруна у Італіі)
  • Чатыры атланты, якія падтрымліваюць балкон над уваходам у Палац Тышкевічаў (Варшава).
  • праект помніка Яну III Собескаму ў Варшаве (выканаў скульптар Ф. Пинк, 1788) у Лазенках і інш.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://rkd.nl/explore/artists/101467 Праверана 22 жніўня 2017.
  2. André Le Brun // European Theatre ArchitectureArts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://rkd.nl/explore/artists/101467 Праверана 1 кастрычніка 2016.
  4. Stanisław August, ostatni król Polski. Warszawa: Zamek Krolewski, 2011. S. 193.
  5. «LEBRUN André Jean» (in French). Louvre. Retrieved 2014-07-02.
  6. Бронзавую мадэль стварыў Андрэ Ле Брун, а Францішэк Пінк выканаў скульптуру ў камні.
  7. Камісарук С. М. Фрагменты «станіславоваўскага класіцызму» ў мастацкай культуры Гродна // Актуальные проблемы мировой художественной культуры. Гродно: ГрГУ, 2015. С. 113—118.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Katarzyna Mikocka-Rachubowa. Andre Le Brun pierwszy rzeźbiarz krola Stanisława Augusta. 2 t. Warszawa: Instytut Sztuki Polskiej Akademii Nauk, 2010.
  • Wielka Encyklopedia PWN. Tom 15. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2003, s. 395. ISBN 83-01-13794-0.
  • Władysław Leśniewski: Historia sztuki polskiej (tom III). Kraków: Wydawnictwo Literackie Kraków, 1965, s. 82.
  • Artur Badach: Zamek Królewski w Warszawie. Fundacja Zbiorów im. Ciechanowieckich. Fundacja Teresy Sahakian. Rzeźba. Katalog zbiorów. Warszawa: Zamek Królewski w Warszawie, 2011, s. 24. ISBN 978-83-7022-187-4.
  • Encyklopedia Warszawy. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1994, s. 411. ISBN 83-01-08836-2.