Перайсці да зместу

Аношкаўскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аношкаўскае
Морфаметрыя
Даўжыня 0,7 км
Шырыня 0,5[1][2] (0,6[3]) км
Плошча 0,24 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,95 км
Басейн
Плошча вадазбору 6 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Аношкаўскае (Беларусь)
Аношкаўскае
Аношкаўскае
Аношкаўскае (Віцебская вобласць)
Аношкаўскае
Аношкаўскае
Мапа

Ано́шкаўскае во́зера[1][4] — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Эса, за 21 км у напрамку на поўдзень ад горада Лепель, каля вёскі Аношкі

Плошча паверхні возера 0,24 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,6[3] (0,5[1][4][2]) км. Даўжыня берагавой лініі 1,95 км[5]. Плошча вадазбору 6 км².
Катлавіна возера круглаватай формы. Схілы катлавіны спадзістыя. Берагі нізкія, забалочаныя. Маецца востраў плошчай 0,3 га. Вакол возера забалочаная пойма. Праз ручай і сетку меліярацыйных каналаў возера злучаецца з ракой Эса.

  • Ано́шкаўскае во́зера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 375. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Ано́шкаўскае во́зера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 97.  575 с., іл. 10 000 экз.
  • Ано́шкаўскае во́зера // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — С. 37. — 415 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. Мн.: Белкартография, 2009. Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-46. Выданне 1980 года. (руск.)