Антаніна Васілеўна Няжданава
Антаніна Васілеўна Няжданава | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1873[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 чэрвеня 1950[4][5][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, оперная спявачка, музычны педагог, выкладчыца ўніверсітэта |
Пеўчы голас | каларатурнае сапрана[d] і сапрана |
Інструменты | вакал[d] |
Жанры | класічная музыка |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Антаніна Васілеўна Няжданава (1873 — 26 чэрвеня 1950) — руская і савецкая оперная спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Народная артыстка СССР (1936). Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1943). Доктар мастацтвазнаўства (1944).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Маскоўскую кансерваторыю па класе Умберта Мазеці ў 1902 годзе, была запрошаная салісткай ў Вялікі тэатр, дзе працавала больш за трыццаць гадоў, выконваючы галоўныя партыі ў операх рускіх і замежных кампазітараў.
У 1912 годзе яна адзіны раз у сваёй кар’еры выступіла ў Еўропе — у Парыжскай оперы праспявала партыю Джыльда ў оперы «Рыгалета» Дж. Вердзі.
Сярод іншых выкананых ёй партый — Людміла («Руслан і Людміла» М. І. Глінкі), Таццяна («Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Лакмэ (аднайменная опера Л. Дэліба), Снягурка, Волхава («Садко»), Шэмаханская царыца («Залаты пеўнік» Рымскага-Корсакава) і многія іншыя. Найбольшую вядомасць Няжданавай прынеслі ролі Антаніды ў оперы М. І. Глінкі «Жыццё за цара» і Марфы ў «Царскай нявесце» М. А. Рымскага-Корсакава. Акрамя оперных партый Няжданава таксама выконвала камерныя вакальныя творы, часта выступаючы ў ансамблі з мужам М. С. Галаванавым. У шырокім рэпертуары Няжданавай значнае месца займалі народныя песні.
З 1936 года яна выкладала ў опернай студыі Вялікага тэатра, у Опернай студыі імя К. С. Станіслаўскага, у 1943—1950 гадах — у МДК імя П. І. Чайкоўскага (прафесар з 1943 года).
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #14064301X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 мая 2014.
- ↑ Antonina Nezhdanova // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Antonina Wassiljewna Neschdanowa // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах, Görkəmli qadınlar haqqında məlumat bankı, Հայտնի կանանց տվյալների բանկ Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Нежданова Антонина Васильевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Antonina Nezhdanova // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Нарадзіліся 16 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1873 годзе
- Нарадзіліся ў Адэсе
- Памерлі 26 чэрвеня
- Памерлі ў 1950 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
- Выкладчыкі Маскоўскай кансерваторыі
- Сапрана
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Героі Працы
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Оперныя спевакі і спявачкі СССР
- Оперныя спевакі і спявачкі Расійскай імперыі
- Дактары мастацтвазнаўства