Антоніа Месераці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антоніа Месераці
італ.: Antonio Messerati, польск.: Antoni Messerati лац.: Antonius Messerati
Род дзейнасці: святар, педагог
Дата нараджэння: 26 cнежня 1731
Месца нараджэння: Італія
Дата смерці: 17 снежня 1796
Месца смерці: Парма

Антоніа Месераці (італ.: Antonio Messerati, польск.: Antoni Messerati лац.: Antonius Messerati; 26 cнежня 1731, Італія17 снежня 1796, Парма[1]) – дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 15 кастрычніка 1755 г. у Міланскай правінцыі[2]. Выкладаў філасофію ў езуіцкім калегіуме ў Кома, быў рэктарам калегіума ў Павіі, а пасля скасавання Таварыства Ісуса (1773) стаў духоўным настаўнікам у калегіуме ў Монцы[3]. У 1785 г. пераехаў на Беларусь. З 1785 па 1793 гг. – прафесар маральнай тэалогіі Полацкага езуіцкага калегіума[1].

Калі герцаг Пармскі Фердынанд, які меў намер аднавіць Ордэн езуітаў у сваіх уладаннях, звярнуўся да генеральнага вікарыя Габрыэля Лянкевіча з просьбай аб кадравай падтрымцы, у 1793 г. А. Месераці (разам з Луіджы Паніцоні і Бернардзіна Скардыяло) быў накіраваны у Парму, дзе ўзначаліў віцэ-правінцыю і, такім чынам, адыграў значную ролю ў пачатку адраджэння езуіцкага жыцця ў Італіі[4].

Перакладаў казанні Пятра Скаргі на італьянскую мову[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – С. 134.
  3. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – С. 265.
  4. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – С. 210, 265, 538–539.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / оprac. L. Grzebień. — Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.