Габрыэль Лянкевіч
Габрыэль Лянкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1722 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лістапада 1798 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы |
Габрыэль Лянкевіч (польск.: Gabriel Lenkiewicz; 15 сакавіка 1722, каля Полацка — 10 лістапада 1798, Полацк[1]) — рымска-каталіцкі дзеяч, педагог, архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З шляхецкага роду Лянкевічаў. 15 жніўня 1745 г. у Вільні ўступіў у Таварыства Ісуса[1]. Прэфект будаўніцтва касцёла Пятра і Паўла ў Бабруйску (1747—1748). У 1748—1751 гг. вывучаў філасофію ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме, у 1752—1754 гг. — матэматыку, астраномію і архітэктуру (у Т. Жаброўскага) ў Віленскай акадэміі, а ў 1754—1758 гг. — тэалогію ў Варшаве. У 1757 г. высвечаны на ксяндза[2]. У 1762—1765 гг. вывучаў ў Рымскім езуіцкім калегіуме (Collegium Romanum) архітэктуру. У 1765—1768 гг. выкладаў філасофію і матэматыку ў Нясвіжы. У 1768—1773 гг. у Полацкім езуіцкім калегіуме займаў пасады прафесара архітэктуры і прэфека будаўніцтва (у гэтай якасці ён кіраваў пабудовай карпусоў калегіума)[1].
Пасля выдання ў 1773 г. папскай булы Dominus ac Redemtor пра скасаванне ордэна разам са Станіславам Чарневічам актыўна працаваў дзеля захавання езуіцкіх пляцовак у межах Расійскай імперыі і адкрыцця ў Полацку навіцыяту, для узнаўлення ордэнскіх кадраў (2 лютага 1780 г. навіцыят быў адкрыты).
У 1782—1786 гг. — рэктар Полацкага езуіцкага калегіума. З 8 кастрычніка 1785 г. па 10 лістапада 1798 г. — генеральны вікарый Таварыства Ісуса. Карыстаючыся дазволам папы Пія VI на дзейнасць Ордэна ў Расіі (12 сакавіка 1783 г.), правёў яго рэарганізацыю. Заахвочваў былых езуітаў да вяртання ў Таварыства Ісуса і папулярызоўваў яго сярод заходнееўрапейскай моладзі. У 1787 г. адчыніў пры полацкім калегіуме друкарню. Ператварыў Полацк у культурна-навуковы цэнтр з багатай бібліятэкай, лабараторыяй, музеем прыродазнаўчых навук. Поспехі беларускіх езуітаў спрыялі актывізацыі прыхільнікаў Ордэана ў Заходняй Еўропе. У выніку з ініцыятывы герцага Пармы пры падтрымы Г. Лянкевіча ў Пармскім герцагстве была адноўлена (неафіцыйна) дзейнасць езуітаў[1][3].
Аўтар шэрагу архітэктурных праектаў[1]. У 1768 г. выканаў праект перабудовы капліцы ў касцёле Св. Яна ў Вільні[4].
Зноскі
- ↑ а б в г д Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 141.
- ↑ Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 143.
- ↑ Лянкевіч Габрыэль // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с.
- Лянкевіч Габрыэль // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя.
- Лянкевіч Габрыэль // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. — 517 s.
- Нарадзіліся 15 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1722 годзе
- Нарадзіліся ў Полацку
- Памерлі 21 лістапада
- Памерлі ў 1798 годзе
- Памерлі ў Рыме
- Памерлі ў Полацку
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Нясвіжскага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Памерлі 10 лістапада
- Архітэктары Беларусі
- Езуіты Беларусі
- Генералы ордэна езуітаў
- Лянкевічы