Перайсці да зместу

Леан Патоцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леан Патоцкі
Нараджэнне 14 ліпеня 1799(1799-07-14)[1]
Смерць 6 снежня 1864(1864-12-06)[2] (65 гадоў)
Род Патоцкія
Бацька Станіслаў Фларыян Патоцкі
Маці Юзэфа з Салагубаў
Жонка Юзэфа з Касакоўскіх[d]
Дзеці Ядвіга з Патоцкіх[d]
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава

Леан Патоцкі (14 ліпеня 1799(1799-07-14)[1], Коханава, Беларуская губерня6 снежня 1864(1864-12-06)[2], Рыга; Псеўданімы: Bonawentura z Kochanowa) — мемуарыст.

З роду графаў Патоцкіх. Бацька -- Станіслаў Фларыян, актыўны ўдзельнік палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай, ад'ютант Тадэвуша Касцюшкі, а ў часы Варшаўскага герцагства — Фрыдрыха Аўгуста. Маці — Юзэфа з Салагубаў.

Дзяцінства і маладосць Леан Патоцкі прайшлоў у вышэйшым свеце Варшавы. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, скончыў Варшаўскі ўніверсітэт. Разам з айчымам, Тадэвушам Тышкевічам, актыўна ўдзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў на тэрыторыі Літвы.

Найбольш вядомы яго 3-томны твор «Мемуары пана Камертона», выдадзены пасмяротна. У «Мемуарах…» апісаны гістарычныя мясціны і помнікі, паданні, песні, звычаі і абрады літоўскага народа на тэрыторыі Курляндыі і Жамойці. Таксама «Мемуары…» змяшчаюць апісанні і звесткі пра стан буйных магнацкіх рэзідэнцый 1820-1840-х гадоў, у тым ліку тышкевічавай Свіслачы, сапегавых Дзярэчына і Ружанаў, радзівілаўскага Нясвіжа, Ляхавічаў часоў гетмана Міхала Масальскага, Зэльвы. Леан Патоцкі пісаў не толькі пра сустрэчы з уладальнікамі рэзідэнцый, але дае і гістарычныя звесткі, паданні, анекдоты пра ўладальнікаў, гісторыю старажытных родаў.

  1. а б Leon Potocki // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б Dr. Constant v. Wurzbach Potocki, Leon // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 23. — S. 164.